Вікіфікацыя ў БАСС

Вікіфікацыя ў БАСС

Когда состоится: 17 Май 2015 (нядзеля.) 0:00 (.)
Дедлайн: 15 Май 2015
Место: 

Беларусь, Минск

Арганізацыя Фаланстэр ладзіць майстар-клас па рэдагаванню Вікіпедыі для ўсіх жадаючых 17 траўня, а 13.00, на офісе БАСС.
Што такое “студэнтскае самакіраванне”? Вы хацелі б напісаць пра свой факультэт або спецыяльнасць? Магчыма вы ведаеце методыкі эфектыўнага навучання? Ці вы даўно марылі проста напісаць пра сваю любімую дысцыпліну? Або што хвалюе сённяшніх студэнтаў і што б вы хацелі знайсці ў Вікіпедыі?
Пра тое, як працаваць з Вікіпедыяй, распавядуць актывісты Фаланстэра, а таксама вікі-рэдактары. Удзельнікі майстар-класа дазнаюцца больш пра Вікіпедыю, яе мэту і прынцыпы працы, зробяць мазгавы штурм актуальных для артыкулаў тэмаў, атрымаюць практычныя навыкі рэдагавання існуючых артыкулаў і дадання сваіх.
“Перад сустрэчай падумайце пра што б вы хацелі напісаць у Вікіпедыю… “ - рэкамендуюць трэнеры.
Для ўдзелу трэба запоўніць анкету і ўзяць с сабой ноутбук.
Праграма:
13:00 - 13:20 -- Знаёмства з камандай вікі-рэдактараў
13:20 - 13:50 -- Вызначаем белыя плямы ў беларускай Вікіпедыі пра студэнцтва (мазгавы штурм, прыярытызацыя артыкулаў)
13:50 - 14:20 -- Вывучаем асновы працы з Вікіпедыяй
14:20 - 14:30 -- Перапынак
14:30 - 17:00 -- Рэдагаванне ўласных артыкулаў, кансультацыі па тэхнічна-канцэптуальных пытаннях
Калі: 17 траўня, 13.00
Дзе: Старынаўская, 15, офіс БАСС
Кантакт: +375(29)1274267, falanster.by@gmail.com

Дэдлайн для заявак: 14 траўня 2015 года 23.59
Даведка:
Вікіфікацыя — праект Фаланстэра, мэта якога — узмацненне беларускай вікіпедыйнай супольнасці дзеля развіцця і ўзбагачэння беларускай культуры, мовы і навукі.
Фаланстэр — гэта маладзёвая арганізацыя, мэта якой — развіваць грамадскія супольнасці і грамадства з дапамогай сеціва Інтэрнэт.

Записаться

Контакты
Позволят с вами связаться
+375
Телефон в формате +375___________
Например, https://vk.com/varankevich или https://vk.com/id21869609
Чем вы занимаетесь?
При отборе предпочтение отдается людям с активной жизненной позицией, студентам, участвующих в жизни факультетов или общественных объединениях.
Место учебы
курс
Место работы
Откуда узнали?
В целях улучшения PR БОСС мы просим подробно указать, как вы здесь оказались