Вучымся рабіць ФОРУМ-тэатры!
«Братэрства Арганізатараў студэнцкага самакіравання » пры Ўстанове "Студэнцкая фабрыка думкі" прадстаўляе адукацыйны цэнтр « Майстэрня студэнцкага форум- тэатра».
« ... Тэатр дапаможа нам пабудаваць нашую будучыню ,замест таго , каб простачакаць гэтай будучыні ... »
Аўгуста Бааль - « бацька форум- тэатра».
ФОРУМ - ТЭАТР - гэта трэнінг - гульня , інтэрактыўны метад па рознабаковаму пошуку выхадаў з сацыяльных , псіхалагічных, эмацыйных цяжкасцяў . Форум-тэатр развівае здольнасці фантазіраваць і аналізаваць , думаць і ацэньваць людзей , канструіраваць мадэлі паводзін.
ФОРУМ - ТЭАТР - Папулярны ва ўсім свеце інтэрактыўны метад развіцця гуманістычных каштоўнасцяў , актывізацыі грамадства , фарміравання культуры правоў чалавека , прасоўвання ідэй здаровага ладу жыцця і культурнага рэлятывізму .
БАСС выкарыстоўвае гэты метад для развіцця студэнцкай актыўнасці ў беларускіх студэнтаў.
Удзельнікі « Майстэрня студэнцкага форум- тэатра» БАСС :
Атрымаюць веды па методыцы форум- тэатра і яго прымяненню;
- Набудуць вопыт рэалізацыі ўласных форум- тэатраў;
- Ці сустрэнуцца з міжнароднымі экспертамі
Фармат праграмы:
« Майстэрня » складаецца з адукацыйных семінараў і часткамі гэтай праграмы будуць сумесныя міжсемінарскія рабочыя сустрэчы , падчас якіх удзельнікі змогуць абменьвацца вопытам , карэктаваць свае поспехі ў разуменні і рэалізацыі ўласных форум- тэатраў.
Мэтавая аўдыторыя: студэнты; чальцы органаў самакіравання; лідэры фармальных і нефармальных студэнцкіх аб'яднанняў беларускіх універсітэтаў , актывісты НДА , якія займаюцца студэнцкімі пытаннямі.
Тэхнічныя дэталі:
Семінары будуць праходзіць у г. Мінску. Арганізатары кампенсуюць іншагароднім удзельнікам выдаткі на праезд , пражыванне , харчаванне . Удзельнікі семінара атрымаюць метадычныя матэрыялы.
запісацца на бліжэйшы семінар