Каманда БАСС рада запрасіць Вас на чарговы семінар па студэнцкаму самакіраванню:
"Вопыт студэнцкага самакіравання ва Ўсходняй Еўропе"!
Гэтая ПАДЗЕЯ адбудзецца ў рэгіянальным універсітэцкім цэнтры Беларусі - Гомеле, які ўжо другі раз гасцінна сустракае нас на сваёй зямлі! Першы "блін", у красавіку 2012 года, не выйшаў камяком - семінар быў выдатны! Таму мы вяртаемся сюды зноў!:)
Для каго ж мы праводзім гэты семінар?
- Чальцоў студэнцкага самакіравання факультэтаў/універсітэтаў (актывістаў прафсаюза студэнтаў, студэнцкіх саветаў/ саюзаў, саветаў па якасці адукацыі, студэнцкіх навуковых аб'яднанняў, стараст, актывістаў студэнцкіх клубаў і гурткоў, валанцёраў);
- Чальцоў Саветаў факультэтаў і ўніверсітэтаў;
- Усіх, хто хацеў бы займацца студэнцкім самакіраваннем.
Калі ўсё адбудзецца?
- На працягу трох дзён: 27-29 верасня 2013 года!
Дзе?
-Гомель
Навошта?
Удзельнікам семінара гарантуецца:
- Сустрэча з прадстаўнікамі Літоўскага студэнцкага саюза (ЛСС), Студэнцкага парламента Варшаўскага ўніверсітэту, а таксама Ўкраінскай Асацыяцыі Студэнцкага самакіравання (УАСС).
- Знаёмства з прыкладамі студэнцкага самакіравання ў розных універсітэтах Беларусі!
- Цікавыя гульні і трэнінгі на камандаўтварэнне, развіццё навыкааў эфектыўнай камунікацыі і іншыя карысныя рэчы для лідараў!
- Удзел у форум-тэатры і ролевай гульні "студэнцкі парламент"!
- Праца па ўдасканаленню вашых арганізацый ССК праз эфектыўныя методыкі малых груп і мазгавога штурму!
- Магчымасць, праявіўшы сябе, быць адабраным для ўдзелу ў адукацыйным візіце ва ўніверсітэты Польшчы і Літвы.
- І шмат чаго іншага :)
БОНУСЫ: Займальная культурная праграма, а таксама ШМАТ ПАЗІТЫЎНЫХ ЭМОЦЫЙ ДЫ ЗНАЁМСТВАЎ! :)
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
• навучанне на дзённым аддзяленні беларускай ВНУ;
• аплата рэгістрацыйнага ўзносу ў памеры 50 тысяч беларускіх рублёў (пасля адбору);
• удзел у студэнцкім савеце, прафбюро, альбо іншым калегіяльным органе студэнцкага самакіравання, альбо старастаце, альбо студэнцкім навуковым аб'яднанні, альбо актыўны ўдзел у жыцці факультэта, правядзенні культурна-масавых, спартыўных і навуковых мерапрыемстваў.
• "Распавесці сябрам" аб семінары на сваёй старонцы VK.
Технічныя моманты:
Для ўдзелу неабходна заполніць анлайн заяўку.
Апошні тэрмін запаўнення: 23 верасня 2013 г. у 23.59.
Увага! Колькасць месцаў абмежавана. Прыярытэт будзе аддавацца аўтарам якасна запоўненых анкет, а таксама тым, хто аформіць рэгістрацыйную форму раней:)
Запрашэнні адабраным удзельнікам семінара будуць высланы на ўласныя e-mail не пазней за 25 верасня 2013 года!
Арганізатары бяруць на сябе выдаткі па ўдзелу ў семінары, у тым ліку гасцініцу і харчаванне ўсім удзельнікам семінара.
Па пытаннях удзелу зварочвацца ў Аргкамітэт па тэл.: +375292001535 (мтс) альбо VK.