Трэнінг-кансультацыя 3D: Размеркаванне. Папулярная праўда.

Трэнінг-кансультацыя 3D: Размеркаванне. Папулярная праўда.

Когда состоится: 26 Чэрвень 2013 (сер.) 0:00 (.)
Дедлайн: 23 Чэрвень 2013
Проект: HeadHunter BOSS
Место: 

вул. Старынаўская, д. 15, левыя дзверы першага пад'езду, Мінск, Беларусь

Калі ты чытаеш гэта, значыць у цябе адна з дзвюх праблем:

1) ты атрымліваеш размеркаванне і павінен адпрацаваць на карысць дзяржавы 2 гады;

2) цябе чакае гэтая «павіннасць» ў найбліжэйшай будучыні.

Трэба нешта рабіць, але што?
Ёсць адно вырашэнне гэтых дзвюх праблем - трэнінг БАСС "Размеркаванне. Папулярная праўда". Выкруты ў законах, магчымыя варыянты «адпрацоўкі», абавязкі наймальнікаў, правы маладых спецыялістаў і сакрэты паспяховага размеркавання чакаюць цябе ў рамках трэнінгу.

Трэнінг праводзяць выпускнік БДУ, дасведчаны практыкуючы юрыст і кіраўнік свайго прадпрыемства Яўген Кіслы і Марына Штрахова - менеджэр нефармальнай юрыдычнай клінікі па правах студэнтаў, за чыімі плячыма не адзін праведзены семінар па правах студэнтаў і оўпэн-спэйс па матывацыі.

Трэнінг Будзе карысны студэнтам апошніх курсаў, выпускнікам і ўсім неабыякавым да праблемы размеркавання. Усё, што патрабуецца ад Вас - гэта запоўніць заяўку і прыгатаваць пытанні лектарам.

Кошт: 40 000 руб. (на аплату арэнды залы)

Зваротная сувязь: +375293969442 (Надзея, зам.кіраўніка 3D БАСС)

Записаться