Адкрыўся набор на Даследчую праграму студсамакіравання БАСС

Адкрыўся набор на Даследчую праграму студсамакіравання БАСС

Когда состоится: з 15 Красавік 2013 (пан.) 0:00 па 30 Верасень 2013 (пан.) 0:00 (.)
Дедлайн: 15 Красавік 2013
Место: 

Беларусь, Мінск

 

Тваё жыццё – гэта….
 … удзел у студэнцкіх канферэнцыях "дзеля галачкі"? ….бессэнсоўнае перапісванне чужых меркаванняў?
 
Але ты хочаш…
займацца рэальнай навукай, набываць актуальныя веды і наведваць яркія івенты!
Удзельнічай у даследчай праграме БАСС і вырашы комплексную задачу рэформы студэнцкага самакіравання ў Беларусі! Ствары новую студэнцкую Беларусь уласным розумам!
 
Гэта реальна, бо БАСС гарантуе табе:
• Актуальныя методыкі даследвання ад перадавых еўрапейскіх "фабрык думкі"
• Падтрымку лепшых беларускіх экспертаў
• Новыя дзелавыя кантакты
• Незабыўныя івенты
• Візіты ў еўрапескія даследчыя цэнтры
• Рэкамендацыі для паступлення ў магістратуру/дактарантуру ў Еўропе
 
Прыём ажыццяўляецца ў тры рабочыя групы: «Студэнцкае самакіраванне», «Асацыяцыя», «Заканапраект», з якіх складаецца ствараемая под эгідай БАСС фабрыка думкі, якая распрацуе: 
1) стратэгію развіцця студэнцкага самакіравання Рэспублікі Беларусь (рабочая група «Студэнцкае самакіраванне»), 
2) стратэгію студэнцкай асацыяцыі (рабочая група «Асацыяцыя»), 
3) прапановы да змены заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб вышэйшай адукацыі (рабочая група «Заканапраект»).
 
Калі: красавік-верасень 2013 г. Праграма прадугледжвае: сустрэчы рабочых груп фабрыкі думкі БАСС, 1-дзённы ўводны семінар (травень, Мінск), 7-дзённы азнаямленчы візіт (чэрвень, ЕС), 4-хдзённая летняя рабочая сесія (ліпень, Мінск), 1-дзённы заключны семінар (верасень, Мінск).
 
Усё, што табе трэба – гэта…
• Быць студэнтам/магістрантам/аспірантам
• Мець жаданне і аналітычнае мысленне
• Быць актыўным удзельнікам студэнцкага руху Беларусі
• Мець навуковыя публікацыі
Вітаюцца: веданне англійскай мовы, наяўнасць навуковых работ, удзел у студэнцкім самакіраванні.
 
Прыём анлайн-заявак адкрыты да 15.04.2013 г.  Запоўніце яе тут.
 
Пытанні, якія Вас цікавяць, Вы можаце задаць па тэл.: +375297577377 альбо email: belarusboss@gmail.com

Записаться