Пракладзены шлях ці ўласныя шышкі?

Пакуль студэнцкае самакіраванне Беларусі толькі плануецца падняць на неабходны нам, студэнтам, узровень, звернемся да тых краін, дзе гэты працэс узяў свой ​​пачатак годы назад і паспяхова рэалізуецца па гэты дзень! Можна сказаць, зірнем на тых, на каго раўняцца хочам! Першай у наша поле зроку трапіла паўднёвая суседка Ўкраіна!

Цэнтрам студэнцтва ў краіне з’яўляецца Ўкраінская асацыяцыя студэнцкага самакіравання (УАСС) - незалежная дэмакратычная арганізацыя, якая аб’ядноўвае органы студэнцкага самакіравання, студэнцкія грамадскія арганізацыі, студэнцкія клубы і навуковыя грамадствы Ўкраіны, якія дзейнічаюць у вышэйшых навучальных установах Украіны, а таксама некаторых асобных актыўных студэнтаў з мэтай абароны правоў і прадстаўніцтва інтарэсаў ўкраінскай студэнцкай супольнасці на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Разгледзім паэтапна фарміраванне самой арганізацыі, а таксама яе ўплыў на агульнае становішча студэнцтва ў краіне. Аб’яднанне арганізацый адбылося ў 1999 годзе. І ўжо ў 2002 годзе быў прыняты Закон Украіны “Пра вышэйшую адукацыю”, у адпаведнасці з якім студэнцкім арганізацыям была адведзена роля кансультатыўна-дарадчага характару. Але ў гэтым жа годзе ЎАСС прымае рашэнне распрацаваць змены ў дадзеным законе. У далейшай працы над законапраектам удзельнічалі ўкраінскія органы студэнцкага самакіравання сумесна з іх еўрапейскімі калегамі з Аўстрыі, Славакіі і Нідэрландаў. У 2003 годзе распрацаваны праект закона ўносіцца на разгляд у Ўкраінскі Парламент. У 2005 годзе ўносіцца паўторна ад дзвюх асноўных палітычных партый, а ў 2007 ужо ад адной партыі. І ў маі 2009 года ЎАСС дамагаецца падтрымкі законапраекта ў першым чытанні. У снежні таго ж года на ўсеўкраінскім з’ездзе студэнтаў з удзелам Прэм’ер-міністра Украіны праблема праекта закона была агучана. Варта адзначыць, што дзякуючы напорыстасці ЎАСС і ўвагі Прэм’ер-міністра ў студзені 2010 года праект выносіцца на пазачарговае паседжанне профільнага камітэта Вярхоўнай Рады і падтрымліваецца ў другім чытанні. І, нарэшце, у лютым 2010 года законапраект быў падпісаны Прэзідэнтам Украіны і набыў сілу закона.

А цяпер трошкі аб асноўных правах УАСС. Адразу варта адзначыць, што на ўзроўні СНД у дадзенай арганізацыі даволі шырокія функцыі і правы. Члены УАСС маюць права ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў на універсітэцкім узроўні (вучоны савет, канферэнцыя працоўнага калектыву квота не менш за 10% ад агульнага складу), з імі ўзгадняецца адлічэнне студэнтаў, перавод з бюджэтнай формы навучання на платную, і наадварот, таксама яны займаюцца ўзгадненнем пасялення студэнтаў у інтэрнаты, з службовымі асобамі УАСС узганяецца прызначэнне намесніка дэкана і прарэктара па працы са студэнтамі, арганізацыя мае права на таемныя выбары, у дапамогу дзейнасці УАСС дзяржава забяспечвае іх памяшканнем, кампутарамі і г.д.

Варта адзначыць, што акрамя гэтага арганізацыя мае стабільнае фінансаванне ў памеры 0.5% ад бюджэту універсітэта. Падрабязней аб арганізацыі можна даведацца на яе афіцыйным сайце. Як бачыце, было пераадолена нямала этапаў па змяненні заканадаўства. Аднак ці можа “хахляндскі” вопыт быць актуальным і ў беларускіх рэаліях? Альбо нашаму студэнцкаму самакіраванню ў імкненні да прызнання і незалежнасці не шукаць пракладзеных дарог, а набіваць ўласныя шышкі?...

 

Аўтар: Бараноўская Ірына

Перакладчык: Палтаржыцкая Вера

04.03.2013 - 23:13