Студэнцкае самакіраванне Беларусі (кніга)

Студэнцкае самакіраванне Беларусі — Мінск: «Энцыклапедыкс», 2013 — 92 с.
ISBN 978-985-6958-88-8
У кнізе прадстаўлены шматбаковы агляд студэнцкага самакіравання Беларусі, у прыватнасці, гісторыя студэнцкага руху Беларусі, зроблены аналіз стану студэнцкага самакіравання, замежнага досведу, які прымяняецца ў Беларусі. Праца таксама змяшчае стратэгію мадэрнізацыі студэнцкага самакіравання і прапановы змен у заканадальніцтве Рэспублікі Беларусь, якія з яе вынікаюць. Прыводзіцца абгрунтаванне гэтых змен. Прэзентацыя кнігі адбылася 1 сакавіка 2014 г. на трэцяй Канферэнцыі БАСС.
book-studencheskoe-samoupravlenie-belarusi.pdf (1.09 МБ)
Ад аўтараў:
Дадзеная кніга напісана ў межах Студэнцкай фабрыкі думкі БАСС як адказ на выклікі, з якімі сутыкаюцца арганізатары студэнцкага самакіравання. У прыватнасці, яны пастаянна постоянно натыкаюцца на непаразуменне і перайначанае тлумачэнне тэрміна «студэнцкае самакіраванне», ім указваюць, што студэнцкі рух у Беларусі ня мае гістарычнага пачатку, кажуць, што студэнцкае самакіраванне – гэта бяссэнсоўны і поўнасцю падпарадкаваны інстытут, многія зацікаўленыя бакі незнаёмыя з міжнародным досведам і прынцыпамі студэнцкага самакіравання.
У кнізе разглядаецца студэнцкае самакіраванне ў шырокім гістарычным і міжнародным кантэксце, аналізуюцца праблемы студэнцкага самакіравання сучаснай Беларусі і задачы, якія з іх вынікаюць, фармулююцца прапановы ў заканадальніцтва Рэспублікі Беларусь, накіраваныя на запаўненне прабелаў і прававое рэгуляванне студэнцкага самакіравання. Пры гэтым аўтары пад студэнцкім самакіраваннем маюць на ўвазе самаарганізацыю навучэнцаў ва ўстанове вышэйшай адукацыі з мэтай рэалізацыі іх правоў і законных інтарэсаў, рашэння значных пытанняў іх дзейнасці, а таксама забеспячэння іх сацыяльнай актыўнасці.
Аўтары спадзяюцца, што кніга паслужыць падставай для дыскусіі на тэму трансфармацыі вышэйшай адукацыі і сістэмы студэнцкага самакіравання Беларусі, а прапанаваныя рашэнні, удасканаленыя і верыфікаваныя ў працэсе публічнай дыскусіі, будуць рэалізаваныя.
Выражаем падзяку ўдзельнікам фабрыкі думкі, а менавіта, групе «Асацыяцыя»: Вікторыя Малькевіч, Надзея Варывончык, Ксенія Каравая, Ірына Бараноўская, Павал Махінаў; групе «Законапраект»: Ягор Шастапалаў, Вера Палтаржыцкая, Яна Усціненка, Сяргей Варанкевіч, Іван Жыгал, Марына Штрахава, Міхаіл Кацянёў, Дзмітрый Разумаў; групе «Стратэгія развіцця студэнцкага самакіравання»: Аляксандр Луцэвіч, Сяргей Варанкевіч.
Таксама дзякуем за кансультацыі, лекцыі і метадалагічную падтрымку замежных і беларускіх экспертаў: Тадэвуша Мінцэра, Караля Хведчука-Шульца, Караліну Пяткевіч, Дзмітрыя Бабіцкага, Максіма Мілта, Алену Карпачову, Вольгу Лісаковіч.
Змест:
1. Гістарычны экскурс у станаўленне студэнцкага руху Беларусі 7
2. Аналіз студэнцкага ўдзелу ў кіраванні вучэбнымі ўстановамі Беларусі на сучасным этапе 27
3. Патэнцыял студэнцкага самакіравання Беларусі 53
4. Замежны досвед студэнцкага самакіравання для Беларусі 59
5. Стратэгія мадэрнізацыі студэнцкага самакіравання Беларусі і прапановы па заканадаўчаму рэгуляванню 75
6. Варыянты мадэрнізацыі і аптымальная мадэль студэнцкага самакіравання 88
04.02.2015 - 03:33