Студэнцкае самакіраванне ЗША. Інтэрв'ю з Доктарам Новакам (ЗША)

Шчыра запрашаем у акадэмію! У межах сённяшняй праграмы мы абмяркуем амерыканскую адукацыю. З Вамі Эндзі Нэш. Сёння ў нас у гасцях доктар Новак, выпускнік універсітэту 1965 года, прэзідэнт студэнцкага савета універсітэту штата Пенсільванія ў 1964-65; прафесар; аказвае дапамогу студэнтам. Доктар Бен Новак, Шчыра запрашаем у акадэмію! 

 

-О, дзякуй, Эндзі.

- Тэмай для абмеркавання на гэтай нядзелі з'яўляецца студэнцкае самакіраванне, ня толькі універсітэту Пенн Стэйт, але і ўключаючы іншыя універсітэты Амерыкі. Справа ў тым, што сёння для большасці студэнтаў паняцце студэнцкага самакіравання ўключае ў сябе вельмі вузкі сэнс: студэнты выбіраюць свайго лідара, які супрацоўнічае з адміністрацыяй, а таксама атрымлівае грошы на рэалізацыю праектаў, накіраваных на паляпшэнне студэнцкага жыцця. Няўжо гэта ўсё, што можа быць сказана пра студэнцкае самакіраванне ў тыя часы, калі Вы былі студэнтам? 

 

- Так,Эндзі, Вы маеце рацыю. Ад былога студэнцкага самакіравання практычна нічога не засталося. Яно кардынальна адрозніваецца ад тога, што мы бачылі ў 1960. Шчыра кажучы, я нават ня ведаю, ці можна стварыць сёння студэнцкі савет, які будзе правільна і паспяхова функцыянаваць. І прычынай маіх сумненняў з'яўляюцца 2 рэчы. Па-першае, гэта логіка студэнта 21 стагоддзя: ён прыходзіць ва універсітэт для сябе, для таго, каб атрымаць адукацыю, якая б забяспечыла працу ў будучым. Такім чынам, студэнты прыходзяць  ва універсітэты ў якасці кліентаў. “Я плачу за адукацыю, значыць ты абавязаны даць мне образование». У них не возникает мысли, что кроме получения диплома есть что-то ещё, более важное. В итоге вся студенческая жизнь сводится к приятному времяпровождению вдалеке от родителей, где шмат весялосці, алкаголю, а вучобе надзяляецца ўвага толькі з надыходам экзаменаў. І ўжо з самага пачатку студэнцкага жыцця ўсе становяцца ідэнтычнымі, у іх няма стымула паказваць і развіваць сябе як індывідуальнасць. Па-другое, студэнцкае самакіраванне сёння - гэта супрацоўніцтва паміж студэнтамі і адміністрацыяй. І ўсе функцыі студэнцкага самакіравання прыходзяць да тога, каб атрымаць як мага больш выгады ад стасавання з адміністрацыяй. У яе ёсць грошы, а студэнты паводзяць сябе як спажывецкае грамадства, усімі спосабамі спрабуючы атрымаць ад яе грошы, льготы, просячы даць ім хоць штосьці. І яны не адчуваюць, што ў іх сілах зрабіць што-небудзь без адміністрацыі, бо яна ясна дае зразумець: «Вы можаце зрабіць, што хочаце, АЛЕ толькі з нашага дазволу». Ранней кіраванне ўніверсітэтам ажыццяўлялася на трох узроўнях, было 3 кіруючых органы. Першы ўзровень- гэта факультэт, дзе распрацоўвалася вучэбная праграма, складаўся расклад. Другі узровень- гэта адміністрацыя, якая вяла бухгалтарскі ўлік, працавала з рознага роду дакументамі. І трэці ўзровень - гэта студэнты. У чым жа заключаецца іх функцыя? Студэнты фарміравалі характар універсітэту, складалі дух універсітэту, таму што рэпутацыя ВНУ шмат у чым вызначаецца тым, што самі студэнты кажуць пра яго. Калі студэнты былі ў захапленні ад вучобы ў каледжы, гэта было для яго лепшай рэкламай. Студэнты былі ў самым цэнтры падзей і увасаблялі рэальную прыроду універсітэту. У наш час казалі, што вышэйшая адукацыя з'яўляецца прывілеяй, а не правам. Зараз гэтае выказванне інтэрпрэтуецца наступным чынам: калі ў цябе ёсць сродкі, ты атрымаеш  адукацыю; але калі ты бедны...Мабыць, такая інтэрпрэтацыя мае права на існаванне, але яна ня мае нічога агульнага з тым, што разумелася пад гэтымі словамі першапачаткова. Людзі называлі навучанне ва універсітэце прывілеяй, таму што менавіта там яны маглі набыць досвед, які будуць памятаць усё наступнае жыццё. Гэта былі тыя веды і навыкі, якія было немагчыма атрымаць за сцянамі універсітэту. І менавіта пагэтаму тым, хто меў магчымасць вучыцца, зайздросцілі. 

-Універсітэты з'явіліся ў Англіі некалькі стагоддзяў назад. У грамадстве існавалі меркаванні, што за капейкі можна купіць кубак кавы ў кафэ, і там абмеркаваць праблемы, падзеі дня. Тое ж самае датычыцца пабаў, дзе часта можна знайсці душэўнага субяседніка. Цяпер, канешне, тое ж самае адбываецца і ва ўніверсітэтах. Але было ж штосьці значна большае- характар супольнасці ўніверсітэту. Універсітэт Пенн Стэйт мае сваю гісторыю з сярэдзіны 20 стагоддзя, і гэта той перыяд часу (90-я годы), калі студэнты мелі магчымасць фарміраваць супольнасці, толькі калі навучаліся ва універсітэтах. Як жа гэта адбывалася?

- На першым курсе студэнт сутыкаецца са шматлікімі цяжкасцямі. Ён ня мог паліць, хадзіць па траве, клікаць дзяўчат на спатканні. Першакурснік часта пакутаваў, але затым яго прымалі ў супольнасць універсітэту, і ў наступным годзе ужо ён будзе ўскладняць жыццё навічкам. Такім чынам, студэнты аб'ядналіся, унутры класа было адзінства, і пасля ўсіх выпрабаванняў набывалі досвед і сілы і былі вельмі ўдзячныя за гэта. Калі я быў студэнтам, у групах было па  75 чалавек. У канцы года было адно з самых яскравых і запамінальных падзей студэнцкага жыцця - гульня ў футбол. І, калі атрымлівалася так, што ў гэты час прыйшоў навічок, яму вельмі ня шчасціла. Пасля гульні студэнты выбягалі на поле і пачыналі біцца, даходзіла да тога, што ламалі рукі, ногі, білі па твару і гэдак далей. Гэта было вельмі жорстка і сур'ёзна, аднак у выніку ў калектыве была такая гармонія, такая супольнасць, такая агульнасць, і гэта было дзівосна.

 - То бок Вы кажаце, яны парушылі закон, робячы фізічны боль адзін аднамі, і гэтым паказвалі, што з'яўляюцца часткай класа?

- Так, гэта было свайго рода праверкай на трываласць. Бо такога б не адбылося з табой, калі б ты застаўся жыць у сваім горадзе ці вёсцы. Яны былі грубымі і жорсткімі, але менавіта так павінны выхоўваць сапраўднага хлопца. Ён станавіўся моцным і вынослівым.

Студэнты ў 1960 пачалі разам праводзіць рознага рода дзейнасць. У нас быў універсітэт культуры, студэнты хацелі вывучаць гуманітарныя навукі, таму стварылі ўласную бібліятэку. Яны стварылі літаратурнае таварыства. У канцы 20-га стагоддзя літаратурная дыскусія была буйнейшай падзеяй у кампусе. Студэнты выдалі сваю газету, сфарміравалі футбольную каманду, і ніхто не пытаўся дазволу ў адміністрацыі. Студэнты так ганарыліся тым, што яны з'яўляюцца чальцамі свайго класа, маюць магчымасць атрымаць досвед знаходзячыся тут. Яны не лічылі, што універсітэт прадстаўляе іх - гэта яны былі рухавіком універсітэту, яны зараджалі яго жыццём.

 - Сёння студэнты прыходзяць ва універсітэт і бачаць усе гэтыя рэчы, як тое, што адміністрацыя абавязана прапанаваць ім як сваім платаздольным кліентам, якія заслугоўваюць якаснага абслугоўвання. Як можна змяніць гэтыя спажывецкія адносіны з боку студэнтаў?

- Усё змянілася ў 60-я годы. У грамадстве ўзнікла новая ідэя - ідэя пакалення, якое імкліва развіваецца, якое зменіць свет. Студэнты сфакусаваліся на зусім іншых рэчах. Ранней яны праводзілі фестывалі мастацтваў, вялі газету, кіравалі сваёй арганізацыяй, праводзілі святочныя мерапрыемствы, якія ўсе любілі. Усё гэта было прычынамі, чаму ж так хацелася навучацца ў сцянах універсітэту. У 60-я ўсё змянілася. Студэнты пачалі выступаць за грамадзянскія правы, за нацыю, яны былі вельмі рэвалюцыйна настроеныя. Заставацца на ўзроўні лакальнай супольнасці - гэта было апошняе, пра што яны хацелі чуць. Студэнты прымалі ўдзел у масавых дэманстрацыях, тым самым прыцягваючы да сябе ўвагу. 

- І што гэта значыла для саветов студэнцкага самакіравання?

-  У нас быў студэнцкі лідар, які ўкраў кнігу. Гэта разглядалася як падбухторванне з яго боку - украсці з карпарацыі, украсці з універсітэту і так далей. Але студэнты сказалі: "Гэй, гэта ня так, як я хочу, каб хлопец у суседнім пакоі паводзіў сябе, я не хачу, каб у маім акружэнні былі такія людзі." У ліпені1970 усё кіраванне універсітэтам, уся улада перайшла ў рукі адміністрацыі. Іншая справа, што студэнты спрабаваді ўсталяваць свае стандарты ў адносінах студэнтаў свайго ВНУ. Яны выступалі за канстытуцыйныя правы, за суд з прысутнасцю адвакатаў і гэдак далей. Гэта адбылося,калі я быў студэнтам. І нам адказалі: "Вы можаце атрымаць свае канстытуцыйныя правы, свае законныя правы і свайго адваката, але калі што-небудзь зробіцца, вы будзеце мець справу з судовай сістэмай, у цябе будзе судзімасць, і гэта абыйдзецца вельмі дорага".

- І апошняе пытанне. Як змяніліся адносіны адміністрацыі універсітэту да студэнцкага самакіравання?

 - Як я ужо казаў, ранней студэнты былі гонарам універсітэту, яго сілай, рэкламай і рухавіком. А потым усё змянілася. У 1980 Брайс Джордан (14ы прэзідэнт Пенн Стэйт) сказаў: “Студэнты - гэта кліенты агульнапрынятага ўзору”. Іншымі словамі, з дзівоснага досведу, які студэнты сапраўды хацелі набыць, навучанне ва універсітэце ператварылася ў чарговую грашовую транзакцыю.

Інтэрв'ю для: http://insideacademia.tv/

Аўтар пераклада: Касперчук Дар'я, Студэнт,  БДЭУ, 3 курс.

 

07.02.2015 - 01:40

Автор(ы):

Дар'я Каспярчук
Переводчик. Студентка Белорусского государственного экономического университета