Законапраект аб студэнцкім самакіраванні

У верасні 2013 г. установа "Студэнцкая фабрыка думкі" падрыхтавала дапаўненні ў Кодэкс аб адукацыі. Гэтыя нормы ліквідуюць прабел у заканадальніцтве і складаюцца з шасці новых артыкулаў, якія:
- Называюць мэты і полажэнне студэнцкага самакіравання;
- Замацоўваюць яго прынцыпы;
- Усталёўваюць кампетэнцыю студэнцкага самакіравання;
- Замацоўваюць правы і абавязкі ўдзельнікаў студэнцкага самакіравання;
- Усталёўваюць структуру студэнцкага самакіравання устаноў вышэйшай адукацыі;
- Рэгулююць яго фінансавае і матэрыяльнае забеспячэнне.
Прывядзем іх тут поўнасцю:
Артыкул 208-1. Студэнцкае самакіраванне
1. Студэнцкае самакіраванне дзейнічае ва ўстановах вышэйшай адукацыі з мэтай рэалізацыі правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў, значных пытанняў іх дзейнасці, а таксама забеспячэння іх сацыяльнай актыўнасці[i]. У студэнцкім самакіраванні ўдзельнічаюць усе навучэнцы ўстановы вышэйшай адукацыі, у тым ліку студэнты, магістранты, аспіранты, іншыя катэгорыі навучэнцаў у адпаведнасці з арт.30.
2. Студэнцкае самакіраванне ажыццяўляецца навучэнцамі непасрэдна ці праз выбарчыя органы. Студэнцкае самакіраванне ўстановы вышэйшай адукацыі можа дзейнічаць у статусе грамадскага аб'яднання, у адпаведнасці з заканадальніцтвам аб студэнцкіх грамадскіх аб'яднаннях[ii].
3. У сваёй дзейнасці органы студэнцкага самакіравання кіруюцца сваім уставам, пагадненнямі, у тым ліку паміж вышэйшым органам студэнцкага самакіравання і саветам установы вышэйшай адукацыі, уставам установы вышэйшай адукацыі, а таксама заканадальніцтвам Рэспублікі Беларусь.
4. Савет установы вышэйшай адукацыі адукацыі і вышэйшы орган студэнцкага самакіравання заключаюць пага высший орган студенческого самоуправления заключаюць пагадненне, якое ўсталёўвае парадак выбрання і ўзаемадзеяння органаў студэнцкага самакіравання з іншымі органамі ўстановы вышэйшай адукацыі, у тым ліку працэдуру нарады па пытанням, закранаючым интарэсы навучэнцаў, з органамі студэнцкага самакіравання.
5. Навучэнцы з'яўляюцца ўдзельнікамі студэнцкага самакіравання з моманту пачатку і моманту заканчэння навучання ва ўстанове вышэйшай адукацыі.
- Іншыя органы ўстановы вышэйшай адукацыі аказваюць усебаковае садзейнічанне органам студэнцкага самакіравання, але пры гэтым ня ўмешваюцца ў іх дзейнасць, у тым ліку, у працэс выбараў і іх арганізацыю, правядзенне ўстаўных мерапрыемстваў, прыняцце рашэнняў органамі студэнцкага самакіравання.
Артыкул 208-2. Прынцыпы функцыянавання
студэнцкага самакіравання
Студэнцкае самакіраванне ствараецца і функцыянуе на наступных прынцыпах:
- прадстаўніцтва навучэнцаў у працэсе кіравання ўстановай вышэйшай адукацыі;
- незалежнасць студэнцкага самакіравання ў пастаноўцы мэтаў і задач дзейнасці, іх сродкаў дасягнення і стыля ажыццяўлення, у распрацоўцы асноўных напрамкаў, а таксама незалежнай структуры;
- нарада іншых органаў установы вышэйшай адукацыі са студэнцкім самакіраваннем па пытанням, закранаючым інтарэсы навучэнцаў;
- аўтаномія студэнцкага самакіравання, а таксама публічнасць і адкрытасць яго дзейнасці.
Артыкул 208-3. Кампетэнцыя студэнцкага самакіравання
- Студэнцкае самакіраванне ўстановы вышэйшай адукацыі:
- прадстаўляе навучэнцаў ва ўзаемаадносінах з органамі ўстановы вышэйшай адукацыі, дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;
- прымае акты, рэгламентуючыя яго арганізацыю і дзейнасць;
- прымае ўдзел у фінансаванні навуковых, сацыяльных, культурных, асветніцкіх, спартыўных і іншых мерапрыемствах навучэнцаў, а таксама прымае рашэнне аб размеркаванні сродкаў, якія выдзяляюцца на іх з бюджэта ўніверсітэту[iii];
- праводзіць арганізацыйныя, навуковыя, культурна-масавыя, спартыўныя, аздараўленчыя і іншыя мерапрыемствы;
- удзельнічае ў павышэнні якасці адукацыі ва ўстанове вышэйшай адукацыі;
- самастойна распараджаецца сродкамі і іншай маёмасцю, якія знаходзяцца на яго балансе і банкаўскіх рахунках;
- фарміруе са сваіх прадстаўнікоў ня меней 25% ад складу савета ўстановы вышэйшай адукацыі, а таксама іншых калегіяльных органаў кіравання і самакіравання ўстановы, чые рашэнні закранаюць правы і інтарэсы навучэнцаў;
- выконвае іншыя функцыі.
- Па ўзгадненню са студэнцкім самакіраваннем адпаведнага узроўню прымаюцца рашэнні па пытанням:
- адлічэння і аднаўлення для атрымання адукацыі;
- назначэння службовых асоб установы вышэйшай адукацыі, якія адказваюць за вучэбную і выхаваўчую работу[iv];
- прадастаўленне месца для пражывання ў інтэрнаце і яго пазбаўленне;
- Органы студэнцкага самакіравання маюць права аб'ядноўвацца ў асацыяцыі студэнцкага самакіравання, якія ствараюцца па тэрытарыяльнай ці іншай прыкмеце ў адпаведнасці з заканадальніцтвам.
Артыкул 208-4 Правы і абавязкі ўдзельнікаў
студэнцкага самакіравання
- Удзельнікі студэнцкага самакіравання маюць права:
- прымаць удзел у мерапрыемствах студэнцкага самакіравання;
- выбіраць і быць выбранымі ў органы студэнцкага самакіравання;
- атрымліваць ад органаў студэнцкага самакіравання інфармацыю, якая датычыцца яго дзейнасці;
- уносіць прапановы адносна стратэгіі і дзейнасці студэнцкага самакіравання;
- асабіста ўдзельнічаць пры абмеркаванні органам студэнцкага самакіравання любога пытання, якое датычыцца сваіх правоў і абавязкаў;
- звяртацца за дапамогай органа студэнцкага самакіравання па пытанням абароны сваіх правоў і законных інтарэсаў;
- удастойвацца ўзнагарод і заахвочванняў ад органаў студэнцкага самакіравання за актыўны ўдзел у ім альбо значныя поспехі ў навуковых даследаваннях, вучобе.
- Удзельнікі студэнцкага самакіравання абавязаныя:
- выконваць патрабаванні устава студэнцкага самакіравання;
- выконваць рашэнні, прынятыя органамі студэнцкага самакіравання, у тым ліку выплачваць узносы, якія ўводзяцца па рашэнню кіруючага органа студэнцкага самакіравання;
- садзейнічаць дасягненню мэтаў і ўдзельнічаць у рашэнні задач студэнцкага самакіравання.
Артыкул 208-5. Структура студэнцкага самакіравання
ўстановы вышэйшай адукацыі
- Структура студэнцкага самакіравання вызначаецца яго ўставам і ўлічвае тып, спецыфіку, структуру ўстановы вышэйшай адукацыі для найбольш поўнага прадстаўніцтва інтарэсаў і катэгорый навучэнцаў.
- Вышэйшым органам студэнцкага самакіравання з'яўляецца канферэнцыя навучэнцаў установы вышэйшай адукацыі, якая:
- прымае ўстаў студэнцкага самакіравання, уносіць у яго змяненні і дапаўненні;
- выбірае прадстаўнікоў у склад савета і іншых калегіяльных органаў кіравання і самакіравання ўстановы вышэйшай адукацыі, чые рашэнні закранаюць правы і інтарэсы навучэнцаў;
- выбірае кантрольна-рэвізійны орган, а таксама калегіяльны кіруючы орган студэнцкага самакіравання і заслухоўвае іх справаздачы;
- выбірае прадстаўнікоў студэнцкага самакіравання ў савет установы вышэйшай адукацыі, іншыя органы кіравання і самакіравання установы[v];
- заключае пагадненні з саветам установы вышэйшай адукацыі;
- прымае рашэнне аб наданні студэнцкаму самакіраванню ўстановы вышэйшай адукацыі статуса арганізацыі з правамі юрыдычнай асобы;
- вырашае іншыя пытанні, якія адносяцца да яго кампетэнцыі ўставам студэнцкага самакіравання ўстановы вышэйшай адукацыі.
- Канферэнцыя з'яўляецца правамоцнай, калі ў ёй удзельнічаюць ня меней як 25% асоб, якія навучаюцца ва ўстанове вышэйшай адукацыі. Рашэнні па ўсім пытанням, прымаюцца простай большасцю галасоў ад колькасці ўдзельнікаў. Канферэнцыя можа праводзіцца ў очнай і завочнай форме. Выбранне на пасаду адбываецца асобна па кожнай кандыдатуры шляхам тайнага галасавання.
- Кіруючы орган студэнцкага самакіравання (студэнцкі парламент, савет і г.д.) арганізуе дзейнасць студэнцкага самакіравання ў перыяд паміж канферэнцыямі, у прыватнасці:
- выбірае выканаўчы орган студэнцкага самакіравання;
- уносіць змяненні і дапаўненні ва ўстаў студэнцкага самакіравання;
- склікае канферэнцыю навучэнцаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі;
- уводзіць узносы і ўсталёўвае парадак і тэрміны іх аплаты;
- вызначае парадак і выгляд узнагарод і заахвочванняў за актыўны ўдзел у студэнцкім самакіраванні альбо за поспехі ў навуковай і даследчай працы, вучобе;
- вырашае іншыя пытанні дзейнасці студэнцкага самакіравання, якія не адносяцца да выключнай кампетэнцыі канферэнцыі;
- Выканаўчы орган студэнцкага самакіравання (старшыня, бюро, выканаўчы совет, сакратарыят і г.д.) рэалізуе рашэнні кіруючага органу і вырашае іншыя пытанні дзейнасці студэнцкага самакіравання, якія не адносяцца да выключнай кампетэнцыі іншых яго органаў студэнцкага самакіравання.
- Кантрольна-рэвізійны орган студэнцкага самакіравання (рэвізор, аудытар, рэвізійная камісія і г.д.) ажыццяўляе кантроль за ўсімі аспектамі дзейнасці студэнцкага самакіравання ўстановы вышэйшай адукацыі, у прыватнасці:
- ажыццяўляе ўнутраную праверку фінансава-гаспадарчай дзейнасці органаў студэнцкага самакіравання;
- кантралюе дзейнасць студэнцкага самакіравання, яго органаў на прадмет яе адпаведнасці заканадальніцтву і ўставу студэнцкага самакіравання;
- ажыццяўляе кантроль за паступленнем і расходаваннем фінансавых і матэрыяльных сродкаў, вядзеннем справаводства;
- выконвае іншыя функцыі, ускладзеныя на яе ўставам студэнцкага самакіравання і заканадальніцтвам.
Артыкул 208-6. Фінансавае і матэрыяльнае забеспячэнне
студэнцкага самакіравання
- Крыніцамі фінансавання органаў студэнцкага самакіравання з'яўляюцца:
- сродкі ў памеры, ня меней як 1% гадавога бюджэту ўстановы вышэйшай адукацыі;
- дабрачынныя і спонсарскія мэтавыя адлічэнні юрыдычных і фізічных асоб;
- даходы ад мерапрыемстваў, якія праводзяць органы студэнцкага самакіравання;
- іншыя крыніцы, якія не супярэчаць дзеючаму заканадальніцтву Рэспублікі Беларусь.
- Сродкі знаходзяцца на разліковым рахунку органа (арганізацыі) студэнцкага самакіравання і расходуюцца на ўстаўныя мэты.
- Установа вышэйшай адукацыі забяспечвае належныя матэрыяльныя і фінансавыя ўмовы для дзейнасці органаў студэнцкага самакіравання.
- Кіруючы орган студэнцкага самакіравання штогадова слухае і зацвярджае справаздачы выканаўчага студэнцкага самакіравання аб выкарыстанні фінансавых і матэрыяльных сродкаў студэнцкага самакіравання.
[i] Студэнцкае самакіраванне — гэта самаарганізацыя навучэнцаў ва ўстанове вышэйшай адукацыі з мэтай рэалізацыі іх правоў і законных інтарэсаў, рашэння значных пытанняў іх дзейнасці, а таксама забеспячэння іх сацыяльнай актыўнасці.
[ii] Паколькі студэнцкія грамадскія арганізацыі дзейнічаюць у асаблівых умовах устаноу вышэйшай адукацыі, падпарадкоўваюцца ня толькі заканадаўчым актам, але і актам дадзеных устаноў, ствараюцца з большай колькасцю навучэнцаў, лічым неабходным прыняць Закон аб студэнцкіх грамадскіх аб'яднаннях, рэгламентуючы парадак стварэння і дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў, якія ствараюцца з асоб, што навучаюцца ў вучэбных установах.
[ii]Асаблівасць рэгулявання студэнцкіх грамадскіх аб'яднанняў будзе змяшчацца ў спрошчаным парадку выбрання органаў дадзеных аб'яднанняў, аўтаматычным членстве студэнтаў у студэнцкім самакіраванні на перыяд навучання, а таксама больш рэалістычным парозе яўкі для прызнання канферэнцый студэнцкага самакіравання завершанымі.
[ii]Заканадальніцтва не абмяжоўвае відаў грамадскіх аб'яднанняў. Акрамя тога, у Рэспубліцы ўжо маецца прэцэдэнт стварэння новага віду грамадскіх арганізацый: Закон 19 ліпеня 2006 г. N 150-З увёў рэспубліканскія дзяржаўна-грамадскія аб'яднанні.
[iii] У гэтай норме ідзе размова аб сродках, (ня меней 1% ад бюджэту універсітэта) якія выдзяляюцца студэнцкаму самакіраванню ў адпаведнасці з прапанаванай нормай п1. арт. 208-6 Кодэкса аб адукацыі. Органы студэнцкага самакіравання прымаюць рашэнне аб тым, як дадзеныя сродкі будуць размяркоўвацца паміж студэнцкімі клубамі, кружкамі, тэатрамі, асобнымі мерапрыемствамі ці праектамі, іншымі формамі студэнцкай актыўнасці ў ВНУ. Бо, менавіта лідары студэнцкага самакіравання здольныя вызначыць запатрабаванасць і рэальную неабходнасць тых ці іншых мерапрыемтсваў для студэнтаў.
[iii] Гэтая норма дазволіць павысіць якасць і прывабнасць студэнцкіх мерапрыемстваў, а таксама забяспечыць рост зацікаўленасці і ўдзелу беларускіх студэнтаў у грамадскай працы на карысць ВНУ і студэнцтва.
[iv] Згодна з праектам закона студэнцкае самакіраванне дае згоду на назначэнне намесніка дэкана і прарэктара, якія адказваюць за работу са студэнтамі (як правіла, у найменні іх пасад маецца «па вучэбна-выхаваўчай рабоце»).
[v] Дадзеная норма вызначае выстаўленне прадстаўнікоў студэнцкага самакіравання ў колькасці ня меней 25% ад складу савета ўстановы вышэйшай адукацыі, а таксама іншых калегіяльных органаў кіравання і самакіравання ўстановы, чые рашэнні закранаюць правы і інтарэсы навучэнцаў;