Выкарыстанне LFA у студэнцкіх праектах

Сёння пераважная колькасць студэнцкіх саветаў, прафбюро, навуковых таварыстваў, грамадскіх аб'яднанняў не выкарыстоўваюць сучасныя методыкі менеджменту пры планаванні і рэалізацыі сваёй дзейнасці. Актывісты звычайна “ідуць па наезджанай дарозе”, што з аднаго боку і ня дрэнна: прытрымліваецца пераемнасць, але з другога боку, не дазваляе рэагаваць на тое, змены, што адбываюцца ў студэнцкім асяроддзі, выступаць рухаючай сілай студэнцтва. У выніку, органы ССК карыстаюцца нізкай падтрымкай сярод студэнтаў і разглядаюцца імі як структуры, якія завязлі ў прошлым стагоддзі. 

Мэта дадзенага артыкула: пазнаёміць прадстаўнікоў студсамакіравання з методыкай логіка-структурнага подыходу, які выкарыстоўваецца ў праектным менеджменце, і адаптаваць яе да ўмоў беларускага студэнцтва. 

Артыкул напісаны для студэнтаў, якім неабходна:

1) ня проста рэалізаваць якуюсьці ідэю, змагаючыся з “ветракамі”, а мэтанакіравана вырашаць сур'ёзныя праблемы,

2) растлумачыць актуальнасць і жыццёвую значнасць прапанаванага імі праекту. Пераконваць у гэтым звычайна прыходзіцца студэнцкія арганізацыі і органы студсамакіравання, адміністрацыі факультэтаў і ВНУ, як правіла, у асобе “ідэалагічна-выхаваўчых” аддзелаў, адпаведных супрацоўнікаў,

3) пазбегнуць самых распаўсюджаных памылак у праектнай дзейнасці: а) праблема, якая рашаецца – на самай справе не праблема, б) праблема занадта шырокая і нам не па сілам, в) праблема ёсць, але робім зусім ня тое, каб яе рашыць, г) праблема ёсць і мы яе рашаем, але кружнымі шляхамі ці неэканомна, д) зрываем тэрміны выканання этапаў праекту, ж) сутыкаемся з супраціўленнем тых, каму дадзены праект павінен быў бы дапамагчы, д) ня можам зразумець, ці дасягнулі мы мэты, ж) не прадугледзелі відавочных перадумоў для паспяховасці праекту. 

Выкарыстанне логіка-структурнага падыходу (LFA) падыме на новы якасны ўзровень студэнцкае самакіраванне – яно стане сістэмай, якая рашае сапраўдны праблемы студэнтаў і ВНУ, – а таксама дазволіць набыць яго лідарам шырокую падтрымку і павагу сярод студэнцтва і адміністрацый. 

Логіка-структурны падыход (Logical Framework Approach) – гэта методыка для планавання, рэалізацыі, маніторынгу і ацэнкі праектаў, якая выкарыстоўваецца ў большасці міжнародных арганізацый і ўрадаў. Яна дазваляе дачягнуць дакладна пастаўленай мэты пры абмежаваных рэсурсах, часе, фінансах і г.д. Пры гэтым дадзеная мэта будзе запатрабаванай і абаснаванай, а працэс яе дасягнення будзе экалагічным, то бок тым, які ўлічвае разнастайныя, часам канфліктуючыя інтарэсы. У асноўным дадзеная методыка выкарыстоўваецца ў буйных і складаных праектах. Чым складаней праект, тым падрабязней робіцца аналіз з дапамогай LFA. Для студэнцкіх праектаў LFA таксама прымяняльны, пры тым многія стадыі можна спрасціць. 

Логіка-структурны падыход уключае ў сябе наступныя этапы:

  1. Аналіз кантэксту праекта;
  2. Аналіз зацікаўленых асоб (стэйкхолдэраў);
  3. Аналіз праблемы;
  4. Аналіз мэтаў;
  5. Планаванне дзейнасці і рэсурсаў;
  6. Індыкатары;
  7. Рызыковы аналіз и рызыковы менеджмент, аналіз дапушчэнняў;

Такім чынам, прывядзем рэкамендацыі для эфектыўных студэнцкіх лідараў:

Аналіз кантэкста праекту – даследуйце асяроддзе, у якой рэалізуеце праект. Ацаніце ня толькі ўнутры-універсітэцкі ці ўнутры-факультэцкі кантэксты, але і вызначыце наваколле за сценамі факультэту. Гэты аналіз падобны да псіхалагічнага метаду дысацыяцыі (адхілення), пры якім вы як бы глядзіце на сябе і на свае дзеянні вачыма старонняга назіральніка. У прынцыпе, ва ўмовах универсітэту і факультэту, звычайна няма патрэбы праводзіць глыбокія і комплексныя даследаванні, але калі ў вас жыве дух даследчыка, прымяніце PEST- ці SWOT-аналіз. Вы здзівіцеся, да якіх незвычайных і глыбінных вывадаў вы прыйдзеце ўласнымі сіламі і без філасофскай адукацыі: у прыватнасці, напэўна зможаце праназіраць, якое адлюстраванне грамадскія працэсы знаходзяць у вас на факультэце.

 

SWOT-аналіз у студэнцкай арганізацыі - гэта тэма для асобнага артыкула ці нават кнігі. З яго дапамогай можна ня толькі ацаніць кантэкст унутры арганізацыі, дзе рэалізуецца праект, але і метадычна распрацаваць доўгатэрміновую стратэгію студэнцкага савету ці іншага органа ССК. Дзякуючы SWOT вы ўбачыце, як узмацніць моцныя бакі і выкарыстаць спрыяльныя знешнія фактары для развіцця арганізацыі, а далей - як з іх дапамогай пераадолець слабыя бакі арганізацыі і знешнія пагрозы.  

Матэрыялы і прыклады SWOT- і PEST-аналізаў вы лёгка знойдзеце ў інтэрнэце.

 

Аналіз зацікаўленых асоб – вызначыце ўсіх людзей, калектывы, арганізацыі, якіх ваш праект закране хоць крыху. «Зацікаўленыя асобы» – гэта не заўсёды тыя, каму спрадабаўся ваш праект, гэта могуць быць і тыя ўдзельнікі, якія будуць нейтральнымі да яго альбо наогул будуць выказваць сваё незадавальненне. У англійскай мове гэты тэрмін – stackhoders (трымальнікі акцый). Калі ўявіць ваш праект камерцыйным прадпрыемствам, а ўплыў праекта и ўздзеянне на сам праект умоўна выразіть акцыямі, то у каго былі б гэтыя акцыі?

Зацікаўленыя асобы - гэта зборнае паняцце для наступных груп:

  • Мэтавая група (бенефіцыяры);
  • Каманда праекта (хто рэалізуе?);
  • Асобы, якія прымаюць рашэнні (ад чыіх рашэнняў залежыць праект?);
  • Інвестары (хто прадастаўляе матэрыяльныя і фінансавыя рэсурсы?). 

У залежнасці ад спецыфікі праекта групамі інтарэсаў могуць стаць, напрыклад, «рэктарат», «дэканат», «аддзел аспірантуры», «аспіранты 1-2 года навучання», «студэнты 5 курса біялагічнага факультэту», «намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце», «работнікі бібліятэк факультэтаў», «члены прафсаюзнага бюро факультэту» і г.д. 

Апісанне груп можна рабіць па плану: 1) якасныя характарыстыкі групы, 2) які яе станоўчы, нейтральны ці негатыўны «інтарэс», 3) колькасць (можна прыблізна).

Прыклад апісання мэтавай групы: студэнты 1-3 курсаў аўта-трактарнага факультэту БНТУ, зацікаўленыя ў самаразвіцці і развіцці лідарскіх навыкаў і арыентаваныя на кар'ерны поспех і грамадскае прызнанне (10-15% ад агульнай колькасці студэнтаў адпаведных курсаў). Многія з іх займаюць пасады профаргаў груп (27 чал.), стараст (27 чал.), уваходзяць у склад прафбюро і студэнцкага савету (7 чал.), удзельнічаюць у самадзейнасці, прымаюць удзел у грамадскіх арганізацыях за сценамі факультэту. Паспяховасць – вышэй сярэдняга. Сярэдні бал – 7-9. Зацікаўленасць у праекце: настроены станоўча, праяўляюць інтарэс да ўдзелу і ўдзельнічаюць у распрацоўцы праекту. Большасць з іх - хлопцы. Узрост: 18-21 гадоў. Арыентацыйная колькасць: 80 чал. 

Пасля апісання зацікаўленых асоб намалюйце схему іх узаемадзеяння, у якой рознымі лініямі адзначце пажаданыя сувязі паміж імі: інфармаванне, партнёрства, справаздачнасць, выплатныя паслугі, бязвыплатныя паслугі, фінансаванне, удзел і г.д. 

Ужо на стадыі аналізу зацікаўленых асоб вы хутчэй за ўсё зменіце першапачатковую ідэю свайго праекта, ён стане больш маштабным ці звузіцца, а вы самі раптам выявіце новыя магчымасці і патэнцыйных партнёраў, пра якіх ранней не маглі нават і падумаць!

 

Аналіз праблемы – назавіце праблемы, якія вы хочаце рашыць сваім праектам, пабудуйце іх у "дрэва праблем", зыходзячы з прычынна-следчай сувязі, зазірніце глыбока ў карані праблемнай сітуацыі. Таксама, як добры доктар, вы знойдзеце ня проста сімптомы захворвання, а вылічыце рэальны вірус і парушэнні ў ладзе жыцця пацыента, якія ў сукупнасці і прывялі яго на прыём да вас.
Адна праблема выклікаецца другой і сама ў сваю чаргу параджае трэцюю. Каб рашыць асноўную праблему, патрэбна  ліквідаваць яе прычыны, а не змагацца з наступствамі. Калі вырваць з зямлі ўсе карані пустазелля, яго ствол і веткі засохнуць самі. 


 

Падказка: каб з лёгкасцю зрабіць «дрэва праблем» выкарыстайце вялікі аркуш паперы і стыкеры. Размясціце стыкеры ў ланцужкі, мяняйце іх месцамі, пакуль не атрымаеце поўную карціну прычын, праблемы і вынікаў.

 

Аналіз мэтаў – цяпер сфармулюйце прычыны праблемы ў станоўчай плыні і вы атрымаеце задачы праекта. Напрыклад, праблему «студэнты не ўдзельнічаюць у студэнцкім самакіраванні» ператварыце на мэту «студэнты ўдзельнічаюць у студэнцкім самакіраванні». Калі пастараецеся, то знойдзеце мэты да кожнай названай праблемы. Усе разам яны – мэты вашага праекта.

Часта высвятляецца, што мэты надта вялікія і па-за нашай кампетэнцыяй мы не ў стане іх дасягнуць. Значыць, мы паспрабавалі ўзяцца за праблему, якая будзе нам па сіле не зараз, а праз годы, калі мы станем кіраўнікамі, міністрамі, рэктарамі, дэканамі, выкладчыкамі ці вучонымі. Праект жа трэба рэалізоўваць сёння. Значыць, у такой сітуацыі трэба сканцэнтравацца на праблеме, перамагчы якую мы можам: значыць, бяром адну з больш глыбокіх праблем у «каранях» першапачатковага «дрэва праблем» і паўтараем аналіз праблем ужо для яе. Яшчэ варыянт: звужаем мэтавую групу да той, якую мы ў стане ахапіць. 

У выніку, у вас атрымаецца ужо два дрэва: адно пустазельнае «дрэва праблем» і карыснае «дрэва мэтаў», якія адлюстроўваюць адно аднаго:

 Падказка: на тыя ж стыкеры з фармуляваннем праблемы, яе прычыны і вынікаў, наляпіце стыкеры іншага колеру з адпаведнымі мэтамі. Так у вас атрымаецца нагляднае «Дрэва мэтаў».

 

Планаванне дзейнасці і рэсурсаў – сфармулюйце, якія дзеянні трэба зрабіць, каб дасягнуць кожную з названых мэтаў. Вы дасягнеце ідэальнага рэзультату, калі з дапамогай пералічаных вамі мерапрыемстваў поўнасцю ліквідуеце ўсе прычыны цэнтральнай праблемы. З гэтым крокам у студэнтаў практычна ніколі няма праблем, таму ня буду апісваць яго падрабязна. 

 Падказка: выкарыстайце простую таблічку з назвамі мэтаў, мерапрыемствамі, апісанне мерапрыемстваў, адказнымі за іх выкананне і тэрмінамі рэалізацыі. А калі хочаце паспрабаваць, як гэта робіцца ў буйных праектах, можаце звярстаць дыяграму Ганта ў праграме Microsoft Project. Вы здзівіце калег сваім прафесійным подыходам. Вось яе прыклад:


 

 

Індыкатары – высветліце прыкметы, па якім вы зразумееце, што дасягнулі мэты. Індыкатары праекта – гэта паказчыкі дасягненнся мэтаў праекта.

 У методыцы LFA існуе два віды паказчыкаў:

1) маніторынгавы. Маніторынгавыя паказчыкі пазначаюцца і выкарыстоўкаюцца, каб надаць дзейнасці больш структураваны выгляд. З іх дапамогай вы будзеце мець магчымасць пастаянна кантраляваць ход работ. Такія паказчыкі дапамагаюць ацэньваць прамежкавы вынік. 

2) планавы – гэта індыкатар дасягнення поспеху пры выкананні канкрэтнай задачы. Гэта паказчык дасягнення мэты.

 Як планавы, так і маніторынгавы паказчыкі павінны адпавядаць пэўным патрабаванням. Для таго, каб граматна сфармуляваць паказчыкі, выкарыстоўваюцца пэўныя фактары, якія пазначаюць абрэвіятурай SMART:

 

“S” (Specific – ад англ. “якасны”, “канкрэтны”) – як зменіцца паказчык;

“M” (Measurable – ад англ. “вымяраемы”) – на якую велічыню зменіцца паказчык;

“A” ( Approved – ад англ. “дасягальны”) ;

“R” (Realistic – ад англ. ” рэалістычны”);

“T” – (Time-Bound -ад англ. “часовыя межы”) – на працягу якога прамежку часу будзе адбывацца змяненне.

 Таксама неабходнай умовай з'яўляецца апісанне тога, на якую мэтавую групу/ы накіраваны праект і апісанне яго геаграфіі. 

 Акрамя апісаных вышэй патрабаванняў да паказчыкаў у цэлым, маніторынгавыя паказчыкі павінны адказваць такім патрабаванням як: 

  • абгрунтаванасць (бачыць выразную сувязь паміж тым, што вы вымяраеце і тым, што вы хочаце вымераць);
  • адчувальнасць (назначыць час у прамежку паміж вымярэннямі);
  • дакладнасць (усталяваць прыдатную для паказчыка ступень дакладнасці вымяраемай велічыні)
  • прастата (назіраць за прастатой і надзейнасцю).

 Напрыклад, індыкатарамі, якія будуць сведчыць аб дасягненні мэты «Студэнты прымаюць удзел у студэнцкім самакіраванні» будуць, напрыклад: колькасць удзельнікаў справаздачна-выбарчых канферэнцый студэнцкага савету, колькасць кандыдатаў на адну пасаду, колькасць удзельнікаў супольнасці студсавету ў сацыяльнай сетцы, колькасць мерапрыемстваў, праведзеных студсаветам і колькасць валанцёраў, якія ўдзельнічалі ў іх і г.д.

 

Рызыковы аналіз и рызыковы-менеджмент, аналіз дапушчэнняў – вызначыце, што можа перашкодзіць рэалізацыі вашага праекта, ад якіх зацікаўленых бакоў можа зыходзіць пагроза, на якіх этапах, а потым назавіце, якія меры прымеце, каб звесці да мінімуму рызыку ці пераадолець цяжкасці. Дадзены этап – асобная методыка ў менеджменце. Зазірніце ў інтэрнэт і вы знойдзеце досыць матэрыялаў і ўзораў таблічак-матрыц, якія палегчаць вам аналіз.

 

 У артыкуле выкарыстаны ілюстрацыі і матэрыялы з: С.В. Гоцін, Калоша В.П. «Логіка-структурны падыход і яго прымяненне для аналізу і планавання дзейнасці».  

 

21.05.2014 - 12:36

Автор(ы):

Сяргей Варанкевіч
эксперт у галіне прымянення логіко-структурнага  падыходу ў праектнай дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў. Удзельнічаў у студэнцкім самакіраванні БДУ (2000-2005 г.), скончыў юрыдычны факультэт і аспірантуру Белдзяржуніверсітэту, выкладаў у БДУ (2005-...