Матывацыя. Як дасягнуць?

Асноўнай праблемай функцыявання студэнцкіх органаў самакіравання па-ранейшаму з'яўляецца недастатковая матыванавасць студэнтаў для ўступлення і прыняцця непасрэднага ў іх удзелу. Таму мэтай майго артыкула стаў аналіз і распрацоўка магчымых мерапрыемтсваў, здольных станоўча паўплываць на дадзены працэс!

А зараз бліжэй да сутнасці!)

Такім чынам, галоўным спосабам прыцягнення новых кадраў у шэрагі студэнцкага актыву можна лічыць асабісты прыклад. Што гэта значыць? Вы, непасрэдны ўдзельнік самакіравання, паказваеце ўсе магчымая плюсы такога раскладу на сабе! Бо нікому не цікавыя пустыя словы без падцвяржэння сказанага на справе! А калі вынік бачны адразу, хай для пачатку на прыкладзе аднаго чалавека, гэта ўжо ўпэўненнасць у тым, што студэнцкая актыўная дзейнасць мабыць і абавязкова БУДЗЕ карысная і паспяховай!

Яшчэ адзін не малаважны аспект – прэстыж самой студэнцкай арганізацыі. За адзін дзень высокага статуса арганізацыі не дасягнуць, а таму над іміджам свайго органа студэнцкага самакіравання трэба пастаянна працаваць, ствараць з яго, так бы мовіць, цукерку, якую кожны захоча паспрабаваць! Як сябе зарэкамендуеш, так цябе і будуць успрымаць! А паняцце таго, што ў складзе студэнцкага самакіравання знаходзяцца толькі самыя лепшыя, - вялікі стымул стаць актыўным і апынуцца сярод іх, таксама стаць лепшым!

Чаму студэнты не рвуцца быць актыўнымі? Да таму што сумна. Так-так, менавіта з-за таго, што большая частка мерапрыемтсваў павінна праводзіцца па стандарту, аднастайна і суха (як патрабуюць правілы), у моладзі знікае інтарэс у іх удзельнічаць, а тым больш ладзіць! Прадказальнасць наўрад ці можна лічыць годнасцю! Менавіта таму важны нестандартны подыход у арганізацыі студэнцкага дасуга! 

Вялікім плюсам студэнцкай арганізацыі з'яўляецца правядзенне адкрытых сходаў, за выключэннем асабліва канфідэнцыяльных пасядженняў, да якіх будзе свабодны доступ усіх жадаючых неяк пра сябе заявіць ці нешта прапанаваць. Бо часта тое, што абмяркоўваецца і вырашаецца пры зачыненых дзвярах студэнцкай арганізацыі, за гэтымі дзвярыма і застаецца! У гэты пункт уваходзяць таксама свабода слова і думкі. Частка рашэнняў студэнцкага самакіравання можа і абавязана прымацца сумесна з простымі студэнтамі, у якіх няхай і няма вялікіх паўнамоцтваў уплываць на выбар усёй арганізацыі, але тым не менш могуць быць цікавыя думкі і прапановы.

Што яшчэ можа прапанаваць звычайнаму студэнту студэнцкае самакіраванне, так гэта пашырэнне круга зносін. Асабліва карысным і важным гэта можа аказацца для студэнтаў першага курса. Новыя знаёмствы, зносіны і сувязі дапамогуць хутчэй асвоіцца ва ўніверсітэце і знайсці для сябе нешта цікавае на будучыя гады вучобы.

Адчуваць сябе асаблівым важна кожнаму. Адносіцца гэа ў асаблівасці да студэнцкага жыцця і ўдзелу ў органах самакіравання. Арганізацыя павінна знаходзіць індывідуальны падыход да кожнага студэнта, хто звярнуўся да яе. Увагі заслугоўвае кожнае меркаванне і кожная думка. Таму неабходна пераканаць студэнтаў у тым, што іх рады прыняць і пачуць у арганізацыі. Бо праблемы з ініцыятывай студэнтаў звяртацца ў органы студэнцкага самакіравання часткова звязаны з бояззю быць адрынутым і непачутым.

 

Павінна быць наладжана таксама інфармацыйная падтрымка студэнтаў пра дзейнасць студэнцкага органа. Якія мерапрыемтсвы/акцыі праводзяцца, якія рашэнні прымаюцца і якія сходы арганізуюцца. Для гэтага прыцягваць студэнцкія газеты, афішы/плакаты, аб'явы, універсітэцкае радыё, дзе ёсць такая магчымасць.

Такая празрыстасць інфармацыі адназначна дае плюсы. Па-першае, не застаецца сумненняў у тым, што арганізацыя ўсё-такі працуе і працуе паспяхова, па-другое, гэта дадатковая дапамога студэнтам азнаёміцца с дзейнасцю аргана самакіравання і вызначыць для сябе найбольш цікавыя і карысныя напрамкі для наступнага ўкаранення ў працу.

І асобным радком варта вылучыць PR. Як яго праводзіць кожны студэнцкі орган вырашае самастойна! Разнастайнасць шляхоў і метадаў у гэтай галіне велізарная! Ён можа ўключаць правядзенне promo-акцый, рэкламных мітынгаў, флэш-мобаў, распрацоўку асабістага лагатыпа і г.д. Тут ужо поўная свабода дзеянняў! Неордынарнасць подыходаў толькі вітаецца!

Як бачыце, варта ўлічваць некалькі дробных, але важных момантаў і ўкараніць іх у дзейнасць сваёй арганізацыі, і вынік не прымусіць сябе чакаць. ініцыятыва і актыўнасць студэнтаў выявіцца сама сабой! А ўжо як распараджацца і выкарыстоўваць новыя маладыя ўліванні ў арганізацыі, вырашайце самі.

Шчыра спадзяюся, што маё бачанне вырашэння такой надзённай матывацыйнай праблемы кому-небудзь падасца разумным і будзе-такі ў поўным аб'ёме ўвасоблена і рэалізована!

 

Ірына Бараноўская (БДЭУ, Мінск)

Спецыяльна для зборніка навуковых і публіцыстычных работ "Феномен студэнцкага самакіравання", люты 2013

Пераклад: Вера Палтаржыцкая

 

10.10.2013 - 09:49