Карпаратыўная культура: аналіз узроўня артэфактаў на прыкладзе прафбюро студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ

У сучасных умовах любая студэнцкая арганізацыя ў сваёй дзейнасці сутыкаецца з вялікай колькасць перашкод, пачынаючы ад фінансавы і заканчваючы праблемамі матывацыі. Для паспяховага іх вырашэння неабходны не толькі эмпірычны досвед, інтуіцыя, але яшчэ і тэарэтычныя веды.

Дадзены артыкул уяўляе сабой апісанне-аналіз дзейнасці прафбюро студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ у сферы распрацоўкі, рэалізацыі і пашырэння карпаратыўнай культуры на ўзроўні артэфактаў – бачных культурных індэкатараў.

Існуе шмат азначэнняў паняцця карпаратыўная культура і яшчэ большая колькасць падыходаў да разумення яе структуры і асноўных элементаў. Найбольш пашыранае азначэнне наступнае: карпаратыўная (арганізацыйная) культура – набор найбольш выжных здагадак, якія прымаюцца членамі арганізацыі і якія знаходзяць сваё ўвасабленне ў дэкларуемых арганізацыяй каштоўнасцях, што задаюць супрацоўнікам арыенціры іх паводзін і дзеянняў .

Эдгар Шэйн, тэарэтык і практык мэнэджменту, псіхолаг, вылучае тры ўзроўні карапаратыўнай культуры: артэфакты (культурныя індэкатары), прынятыя каштоўнасці і нормы, базавыя ўяўленні аб людзях і свеце . Так самым глыбінным узроўнем з’яўляецца трэці. На гэтым узроўні ў носьбітаў культуры фарміруюцца базавыя ўяўленні аб людзях і свеце – светапогляд. На аснове светапогляду выпрацоўваюцца нормы і каштоўнасці, што раздзяляюць носьбіты карпаратыўнай культуры. І на першым узроўні, на ўзроўні артэфактаў, карпаратыўная культура знаходзіць бачнае фізічнае выражэнне, тыражуецца і ўспрымаецца новымі членамі супольнасці .

Відавочна, што ўзровень культурных індэкатараў не самы важны для разумення сутнасці карпаратыўнай культуры той ці іншай арганізацыі, але ў той жа час на гэтым узроўні адбываецца трансляцыя культурных сімвалаў, ідэй. На гэтым узроўні фарміруецца імідж арганізацыі.

У большасці студэнцкіх арганізацый, як правіла, два апошнія ўзроўні ўжо сфарміраваны (статуты, трывалыя традыцыі). Што ж датычыцца першага, то тут, нават улічыўшы высокую ступень кансерватызма некаторых студэнцкіх арганізацый, мы атрымліваем шырокае поле для дзейнасці і рэалізацыі розных праектаў. Дзейнасць гэта можа насіць як эпізадычны, дакладна не акрэслены характар так і ажыццяўляцца па дэтальна распрацаваным плане.

Прафбюро студэнтаў гістарычнага факультэта пайшло па другім шляху. Для рэалізацыі інфармацыйнай палітыкі, фарміравання пазітыўнага іміджа прафбюро ў студэнцкім асяроддзі, а таксама для павышэння карпаратыўнай культуры быў распрацаваны праект – “Прафбюро – сапраўдны брэнд!”

Праект прадугледжваў цэлы комплекс дзеянняў. Першым этапам стала стварэнне слогана прафбюро гістарычнага факультэта. Для гэтага сярод студэнтаў гістарычнага факультэта быў праведзены конкурс на лепшы слоган, які б дакладна, трапна і крэатыўна адлюстроўваў змест і сутнасць дзейнасці прафсаюза студэнтаў на гістарычным факультэце. Дзякуючы актыўнай працы прафгрупаргаў было сабрана некалькі дзесяткаў варыянтаў. Па выніках галасавання, размешчанага на афіцыйным сайце гістарычнага факультэта БДУ, быў абраны слоган прафбюро гістарычнага факультэта – “Мы – з кожным, мы – з табой!” Правядзенне конкурса павысіла цікавасць да прафсаюзнай арганізацыі, прымусіла ўдзельнікаў задумацца над мэтамі, задачамі і зместам дзейнасці гэтай арганізацыі на гістарычным факультэце. З інтэрнэт-галасаваннем азнаёмілася і прыняла ў ім удзел амаль 100 чалавек. Слоган пачаў актыўна выкарыстоўвацца і тэражыравацца на прафсаюзнай сімволіцы нават на ўзроўні прафкама БДУ.

Наступным крокам стала імкненне да максімальнай візуалізацыя. Неабходна было суаднесці прафбюро, яго дзейнасць і канкрэтны графічны вобраз. Прычым гэты вобраз павінен быў быць пазнавальным, яркім, але ў той жа час адпавядаць канцэпцыі ўсёй арганізацыі, а не толькі прафбюро гістарычнага факультэта, якое з’яўляецца структурным падраздзяўленнем Першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ.

Разам з выкарыстаннем карпаратыўных колераў было вырашана распрацаваць уласныя налепкі. Пасля шэрага спроб былі распрацаваны налепкі, на якіх змешчаны надпіс “Прафбюро студэнтаў гістарычнага факультэта”, слоган “Мы – з кожным, мы – з табой!”, адрас суполкі прафбюро Укантакцке, лагатып прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Выкарыстанне асаблівых шрыфтоў і іх варыяцый дазволіла стварыць пазнавальны і запамінальны графічны вобраз. Налепкі тыражаваліся на сувенірнай і канцылярскай прадукцыі. Гэта дазваляе з аднаго боку ўласнікам вышэй згаданых прадметаў адчуваць сваю прыналежнасць да пэўнай арганізацыі (прафбюро), а з другога боку папулярызуе прафбюро ў студэнцкім асяроддзі.

Адным з самых пазнавальных артэфактаў з’яўляецца форма адзення. Менавіта адзенне можа з’яўляцца адным з самых пазнавальных элементаў карпаратыўнай культуры. У межах рэалізацыі праекта “Прафбюро – сапраўдны брэнд!” было падрыхтавана форменнае адзенне – майкі, якія змяшчалі надпіс аналагічны змешчанаму на налепках і імя ўладальніка. Маек было выраблене 11, для ўсіх членаў прафбюро адпаведна. Іх выкарыстанне ў вачах большасці студэнтаў падвысіла статус прафбюро, аб чым сведчуць шматлікія станоўчыя каментары ў сацыяльных сетках і выказанае жаданне займець такія ж узоры для сябе. Акрамя таго, выкарыстанне форменных маек паспрыяла падвышэнню карпаратыўнай культуры і атаясамленню большай часткі прафбюро сябе з камандай аднадумцаў, якія займаюцца агульнай справай.

Неад’емным элементам карпаратыўнай культуры з’яўляюцца і пэўныя дзеянні, святы, рытуалы, абрады, выкананне якіх дае магчымасць суадносіць сябе з арганізацыяй. Умелы падыход дазваляе нават кансерватыўныя прафесійныя святы ператварыць у дзейсны элемент карпаратыўнай культуры. Так адбылося з галоўным прафсаюзным святам – 1 мая. Нестандартны падыход старшыні прафбюро ператварыў святкаванне Першага мая з неабходнага афіцыйнага мерапрыемства ў жаданую сустрэчу калег-аднадумцаў, ці так званы карпаратыў. Звычайная прапанова застацца пасля афіцыйных мерапрыемстваў і паразмаўляць, абмеркаваць надзённыя праблемы змяняе стаўленне людзей да яго. Такім чынам удзел у святкаванні дае дадатковую магчымасць для камунікацыі.

Важную ролю ў падтрыманні і развіцці карпаратыўнай культуры прафбюро адыгрываюць рэгулярныя сходы. Сход можа быць абавязковым афіцыйным мерапрыемствам, а пры прафесійным правядзенні можа ператварыцца ў сход аднадумцаў, апантаных агульнай ідэяй. Гэтаму можа спрыяць, на прыклад, выкарыстанне так званых “энэрджайзераў”.

Вышэй згаданыя напрацоўкі актыўна выкарыстоўваліся ў сацыяльных сетках, пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, у друкаванай прадукцыі і факультэцкіх сродках масавай інфармацыі. Узятыя паасобку яны не прыносяць вялікага эфекта, але паслядоўнае і рэгулярнае выкарыстанне дадзеных прыёмаў і напрацовак фарміруе пазітыўны імідж арганізацыі, дазваляе падтрымліваць узровень карпаратыўнай культуры на такім высокім узроўні, што кожны член прафбюро можа з гонарам вызнаць сваю прыналежнасць да прафбюро студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ.

14.11.2013 - 14:46