Літва. Каардынаты: cтудэнцкае самакіраванне – 2:)

Працягваем вывучаць суседку Літву з пункту гледжання актыўнасці студэнтаў! У мінулай частцы дадзенай тэмы мы пачалі свой агляд з Тэхнічнага ўніверсітэта імя Гедзімініса. У гэты раз разгледзім не менш яркі, а можна сказать нават гучны прыклад студэнцкай аўтаномнасці і незалежнасці – студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага Гуманітарнага Ўніверсітэта ў Вільні, які ў сваю чаргу з’яўляецца адным з ключавых студэнцкіх органаў Літвы.

Для тых, хто ня ведае: ЕГУ  - так званы “універсітэт у выгнанні”, быў зачынены ў 2005 годзе ў Беларусі і таму “перакачаваў” на некалькі соцен кіламетраў за мяжу! Нягледзячы на гэта, большую частку студэнтаў складаюць беларусы, што, бясспрэчна, цешыць!  І вось паглядзім, як рэалізуюць сябе нашы рабяты на прасторы іншай краіны!

 

Узначальвае студэнцкае прадстаўніцтва ЕГУ Прэзідэнт. На сённяшні дзень гэту ганаровую пасаду займае Гаўрыіл Смагаржэўскі (студэнт апошняга курса бакалаўрыята па спецыяльнасці “Культурная спадчына і турызм”).

 

 

Дапамагае яму віцэ-прэзідэнт. Таксама ў арганізацыі ёсць юрыст, які заўсёды стаіць на варце правоў студэнтаў. Прект-менеджэр, галоўны генератар ідэй. І ня менш важная і неад’емная частка арганізацыі – сектар па міжнародным адносінам. Гэта яны, тыя людзі, якія першымі намагаюцца пазнаёміцца з замежным досведам студэнцкага самакіравання. Штаб кіравання арганізацыяй складае сакратар. Гэты чалавек, як сэрца, забяспечвае ўвесь урадавы арганізм жыццёва важнымі дакументамі. Заведуе ўсімі цёмнымі і не асабліва таямніцамі. Важным членам групы студэнцкіх актывістаў з’яўляецца дызайнер, бо менавіта ён як ніхто іншы ведае, як стварыць утульнасць і камфорт у мурах універсітэта. Сувязямі з грамадскасцю займаецца, не складана здагадаца, піар-сектар – той механізм, што дапамагае арганізацыі заўсёды быць з кожным, каму патрэбна яна і хто патрэбен ёй. Памятныя падзеі адлюстроўваюцца людзьмі , якія адказваюць за фота і відэаздымку.
 

Калі казаць аб канкрэтнай дзейнасці студэнцкага прадстаўніцтва ЕГУ, варта сказаць, што асноўнае кола іх дзейнасці складаюць усялякія цікавыя і незвычайныя праекты. Так, напрыклад, рабяты арганізавалі сумеснае катанне ЕГУ на веласіпедах, роліках, самакатах і сегвеях. Таксама займаліся арганізацыяй дыскусійнай сустрэчы з прадзюсарам гурта “Ляпис Трубецкой” Яўгенам Калмыкавым. Акрамя таго, арганізацыя актыўны вярбуе новых сяброў, каб прыцягнуь тым самым новыя свежыя галовы ў агульную справу.

Студэнцкае прадстаўніцтва ЕГУ, як і усё студэнцкае самакіраванне Літвы, фінансуецца дзяржавай у адпаведнасці з літоўскім заканадаўствам. Адзначым, што рабяты, якія ў розны час актыўна ўдзельнічалі ў студэнцкім прадстаўніцтве ЕГУ, нават працягваюць сваю грамадскую дзейнасць па-за ўніверсітэтам, развіваюцца і ўдасканальваюцца далей, запускаюць уласныя праекты і арганізацыі. Самыя яркія прыклады:

Кірыл Атаманчык (у 2013 годзе студэнт магістратуры ЕГУ па спецыяльнасці “Культурная спадчына і турызм”)  - Прэзідэнт моладзевай ассацыяцыі "StudAlliance" (Літва) ,  прадстаўнік моладзевай грамадскай ассацыяцыі “Малады Фронт” у Літве.  http://www.studalliance.org/

· Максім Мілто (студэнт апошняга курса бакалаўрыята па спецыяльнасці  “Культурная спадчына і турызм”, былы Прэзідэнт Студэнцкага Прадстаўніцтва ЕГУ) – Віцэ-Прэзідэнт Нацыянальнага Саюза Студэнтаў Літвы (LSS).  http://lss.lt/

Бараноўская Ірына

Бераснеў Іллья

20.03.2013 - 15:07