Гісторыя БАСС

 

"Адзін чалавек можа аб'яднаць многіх
І калі ты пачынаеш дзейнічаць па клічы сэрца,
вакол з'яўляюцца патрэбныя людзі, карысныя ідэі.
Падзеі, часам нечакана, шэрагуюцца ў
патэрэбны ланужок:
быццам самі па сабе"

Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання

 

У 2009 г. Сяргей Варанкевіч, натхнёны сваім досведам студэнцкага самакіравання ў БДУ, а таксама знаёмствамі з еўрапейскімі студэнцкімі рухамі і іх поспехамі, задаўся пытаннем: чаму ў роднай Беларусі не дзейнічае студэнцкая асацыяцыя? Гэта ж стварае ідэальнае асяроддзе для развіцця кожнага студэнта. Апрача таго, моцныя студэнцкія арганізацыі з'яўляюцца гонарам сваёй краіны і дапамагаюць паляпшаць якасць адукацыі, яго актуальнасць, тым самым падвышаюць інтэлектуальны ўзровень кожнага ўдзельніка ў прыватнасці, і ўмацоўваючы грамадства ў цэлым.

Сяргей пачаў арганізоўваць першыя рэспубліканскія і міжнародныя семінары, канферэнцыі, азнаямленчыя візіты па студэнцкім самакіраванні. 

Сяргей Варанкевіч:

“У 2009 годзе разам з камандай аднадумцаў (Вадзім Ахрэмка, Жэня Кіслы) я вырашыў зрабіць серыю мерапрыемстваў для студэнцкага самакіравання. Нашай мэтай было: з разрозненых і несамастойных органаў студэнцкага самакіравання стварыць якасна новы студэнцкі рух, а маёй асабістай: займацца з тымі людзьмі, якія мне блізкія па духу (ініцыятыўныя, амбіцыйныя, імкнуцца да сацыяльнага поспеху)”.

Ужо на першым семінары, які быў арганізаваны па запрашэнні ўкраінскіх студэнтаў у Кіеве, з’явіліся ідэі, якія сталі лейтматывам для семінараў па студэнцкім самакіраванні ў Мінску, Магілёве, Гродне і іншых студэнцкіх цэнтрах: 1) сіла студсамакіравання – у людзях, шчырых, яскравых, адукаваных удзельніках, 2) у сябе ў ВНУ ім усё пад сілу 3) ёсць шмат унікальных перадавых студсаветаў у Беларусі і яны гараць жаданнем падзяліцца сваім досведам, усё, што неабходна – прызначыць дату і час 4) неабходна запрашаць да сябе замежных студэнцкіх лідараў дзяліцца вопытам і паказваць, што беларускае студэнцтва – частка дружнай еўрапейскай студэнцкай сям’і, ну і ўрэшце, 5) хопіць ныць, час дзейнічаць! Так нарадзілась праграма дзеянняў, якую Сяргей “ахрысціў” “Студэнцкім парламентам”.

Сяргей Варанкевіч: 

“Нічога не выпадкова і ніколі нельга адмаўляцца ад добрых ідэй! Неяк я даведаўся, што ў Мінск прыязджае старшыня Украінскай асацыяцыі студэнцкага самакіравання (УАСС) Ліза Шчапяцільнікава. Гэтая асацыяцыя студэнтаў дамаглася  ў сябе ў краіне замацавання студэнцкага самакіравання на заканадаўчым узроўні. Я напісаў Лізеі прапанаваў сустрэцца. Сустрэча ў Мінску не адбылася, але я не здаўся і пры першай жа паездцы на Украіну, ужо ў Кіеве мы нарэшце пазнаёміліся. Мы наведалі студсавет педагагічнага ўніверсітэта Кіева і дамовіліся аб супрацоўніцтве. Гэтак быў арганізаваны іх семінар па студсамакіраванні ў Мінску, дзе Аляксандр распавёў аб такіх жа асацыяцыях у Еўропе, аб Еўрапейскім студэнцкім саюзе, і цяпер ужо не толькі я, але і ўдзельнікі семінара пачалі задавацца пытаннем: “А чаму ў Беларусі няма нацыянальнай студэнцкай асацыяцыі?

Пасля, ужо ў 2010 г., Сяргей пачаў рэгулярна праводзіць семінары па студэнцкім самакіраванні па еўрапейскай мадэлі ў Беларусі. Пачалося ператварэнне такіх сустрэч у сапраўдную школу лідарства і самарэалізацыі, якая прываблівала найбольш таленавітых і актыўных студэнтаў. Гэтак прайшоў 2010 і першая палова 2011 года. Праграма “Студэнцкі парламент” пачала даваць плён ва ўніверсітэтах. Летам 2011 года на семінар у в. Вішнёўка прыехала вельмі моцная дэлегацыя студсамакіраўнікоў (Гістфак БДУ).  

Сяргей Варанкевіч: 

"Актывісты ўжо займалі сур’ёзныя пасады. Напрыклад, Аляксандр Луцэвіч кіраваў прафсаюзам на факультэце, а іх студэнцкія мерапрыемствы былі вельмі моцныя. Для мяне гістфак тады стаў сапраўдным адкрыццём! Тое, што яны зацікавіліся менавіта ў гэты момант, было вельмі важна. Ідэі стварэння студэнцкай асацыяцыі ўдзельнікі выказвалі з семінара ў семінар, але ўсё так бы і засталося на ўзроўні добрых пажаданняў, калі б не Аляксандр Луцэвіч, які сказаў: “Мы не толькі жадаем асацыяцыю, але і гатовы ўзяць на сябе цяжар па яе стварэнні"

 

Аляксандр Луцэвіч (пачынаючы з  2013 г. кіраўнік БАСС)

“Улетку 2011 года на імя студсавета нашага інтэрната прыйшоў ліст. Гэты ліст запрашаў актывістаў усіх арганізацый студсамакіравання прыняць удзел у семінары па гэтай жа тэме. Па датах усё атрымлівалася: іспытаў у гэты час не было. Ішоу мой трэці курс – залаты час!

Тады я быў старшынёй прафбюро з канца 1 курса і да гэтага часу ўжо ўпэўнена займаў сваю пасаду. Тэма студэнцкага самакіравання мяне вельмі цікавіла, і памятаю, як без ваганняў падаў заяўку на семінар! У выніку, ад гістарычнага факультэта нас было трое. Між іншым, на той момант старшыня інфармацыйнай камісіі студсавета, Павал Махінаў дагэтуль з намі ў арганізацыі і, больш таго, з’яўляецца аўтарам нашых вучэбных праграм, семінараў і трэнінгаў”

У выніку 5 кастрычніка 2012 года ў Мінску сабралася канферэнцыя, на якой БАСС і было створана. Таксама ля вытокаў БАССа стаялі рабяты, дзякуючы якім БАСС стаў тым, чым ён з’яўляецца зараз. Гэта Вера Палтаржыцкая, Павал Махінаў, Анастасія Філіпенка, Вадзім Ахрэмка, Ягор Шэстапалаў,  Іван Жыгал, Надзея Варывончык, Марына Штрахава, Міхаіл Кацянёў, Яна Ўсціненка і шмат іншых. Кожны ўдзельнік БАСС, які робіць унёсак, пакінуў след у станаўленні студэнцкага руха Беларусі. 

Асноўныя даты БАСС:

2009 г. 5 кастрычніка – першы семінар па студэнцкім самакіраванні, зараджэнне праграмы “Студэнцкі парламент”;

2010-2012 г. – Праграма “Студэнцкі парламент”: пляцоўка знаёмства з перадавымі практыкамі ССК і супрацоўніцтва лідараў студэнцкага самакіравання;

2012 г. – Распрацоўка канцэпцыі БАСС на праектных сесіях у Вішнёўцы і Фестывальным

2012 г. – Першая канферэнцыя БАСС (5 кастрычніка): заснаванне БАСС, абранне Савета і Старшыні (Сяргей Варанкевіч), зацвярджэнне Палажэння аб БАСС. Першы конкурс студэнцкіх работ і апублікаваны зборнік аб студэнцтве Беларусі, запуск сайта aboss.by, распрацоўка канцэпцыі Студэнцкай Фабрыкі думкі.

2013 г. – Другая канферэнцыя БАСС (15 лютага): новы кіраўнік – Аляксандр Луцэвіч, новы Статут. Рэгістрацыя Установы “Студэнцкая Фабрыка думкі” і юрыдычнае афармленне БАСС (3 верасня). Першая кніга БАСС “Студэнцкае самакіраванне Беларусі” і законапраект аб студэнцкім самакіраванні Беларусі.

2014 г. – Трэцяя канферэнцыя БАСС, рэбрэндынг (місія, каштоўнасці, прынцыпы, новы візуальны стыль і лагатып). Даведнік студэнцкага лідара і зборнік студэнцкіх работ. Азнаямленчы візіт ва ўніверсітэты Польшчы.

2017 г. - на пазачарговай каферэнцыі БАСС старшынёй абраная Юлія Дабышук, якая раней з'яўлялася міжнародным сакратаром і каардынавала ўступленне БАСС у Еўрапейскі студэнцкі саюз (ESU)

Такім чынам, з 2009 года да сучаснага моманту фарміруецца згуртаванне ўдзельнікаў студэнцкага самакіравання ў Белаурсі – Братэрства Арганізатараў Студэнцкага Самакіравання, гэта значыць лідараў сучасных і лідараў будучых.

Студэнты ўдзельнікі БАСС з розных ВНУ і гарадоў Беларусі ствараюць кам’юніці для абмена вопытам, ідэямі, праектамі паміж студэнцкімі саветамі розных навучальных устаноў і рэгіёнаў, а таксама знаёмяцца і наладжваюць сувязі са студэнцкім самакіраваннем ва ўніверсітэтах Украіны, Германіі, Літвы, Швецыі, Нарвегіі і Расійскай Федэрацыі, праводзяць семінары і трэнінгі на актуальныя для маладых лідараў тэмы, запрашаюць у госці бізнэсмэнаў і рэгулярна арганізоўваюць мерапрыемствы, дзе кожны жадаючы з БАСС можа праявіць сябе, падзяліцца навыкамі і ведамі з іншымі ўдзельнікамі Братэрства.

Для далейшага знаёмства з БАСС, яго ўдзельнікамі і планамі,
падпішыцеся на старонкі Ўкантакце, Facebook ці прыходзьце ў госці

 

Аўтар: Аляксандра Грыгаровіч
Пераклад на беларускую: Міхась Кацянёў і Дзянiс Фiлiпчык