Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання

 

БАСС раскрывае патэнцыял кожнага студэнта дзеля развіцця студэнцкага самакіравання і вышэйшай адукацыі Беларусі.  

Мы разам ствараем у БАСС атмасферу творчасці і эфектыўнасці, у якой развіваем каштоўныя кампетэнцыі мэнэджэраў і валантораў, дызайнераў і журналістаў, трэнераў і PR-шчыкаў. Мы практыкуемся, паляпшаючы тое, што нам бліжэй за ўсё - свае ўніверсітэты і іх студэнцкае самакіраванне (ССК). 

БАСС для цябе, калі твае каштоўнасці:

1. Згуртаваная каманда.

Ці задумваўся ты калі-небудзь над тым, колькі б ажыццявілася ідэй і рэалізавалася планаў, калі б у моманты сумненняў побач з'яўляліся блізкія па духу людзі? 
У БАСС мы разам ствараем атмасферу творчасці: тут цябе заўжды падтрымаюць і натхняць дзейнічаць, дапамогуць рэалізаваць задумку, а асновай такой атмасферы сталі камандны дух і давер.  

2. Развіццё асобы.

Часта мы чуем нуднае:  
“Каб змяніць свет, патрэбна ў першую чаргу змяніць сябе”.  
Забудземся на павучанні і проста пачнём рабіць разам.   
Папаўшы ў БАСС кожны ўбачыць, што значыць “рабіць”, проста ацэніць, як уздзейнічае асабовы рост на магчымасці і круг стасавання і адчуе, як з кожным новым навыкам свет навокал змяняецца. Ці не цікава ўбачыць здзіўленыя твары сяброў, калі ты раптам запросіш іх, напрыклад, на свой аўтарскі трэнінг? Ці не здорава ўмець адстойваць свой пункт гледжання ў спрэчцы так, каб канкурэнт паціснуў табе руку? Ці не цікава ўмець рабіць штосьці так добра, каб да цябе звярталіся за парадай ці запрашалі, як эксперта? Мы ведаем, што кожны чалавек унікальны і кожны можа змяніць свет. Варта толькі вырашыць, кім у ім будзеш ты - паслядоўнікам ці лідарам. 

3. Плюралізм ідэй.

Шырокі кругагляд і вальнадумства. Роўнасць магчымасцяў, дэмакратычнасць. Свабода слова і права на нязгоду. Калегіяльнасць. Непрадузятасць.  

 

4. Грасрут.

(eng. grassroot: "з нуля", "з нулявога ўзроўню") БАСС вельмі цэніць тое, што ён вырас не з прыдуманай кімсьці канцэпцыі ці палітычнага рашэння, а праз жаданне і дзеянні саміх студэнтаў.  
БАСС ствараюць такія ж, як ты – студэнты з большасці ўніверсітэтаў краіны.  

 

5. Networking.

Сацыяльныя сеткі змаглі аб'яднаць мільёны людзей на ўсіх кантынентах нашай планеты. Наша ж сетка аб'ядноўвае лепшыя розумы Беларусі, якія гатовыя дзейнічаць супольна для руху беларускага грамадзянскага соцыуму наперад. Вось што робіць нас той арганізацыяй, якая можа думаць глабальна і дзейнічаць лакальна “на месцах” па ўсёй краіне. 
 У БАСС сцякаюцца навіны, ідэі, лепшыя пачынанні і перадавыя практыкі беларускіх студэнтаў – тут навацыі падтрымліваюць і развіваюць. Міжнародны абмен дае магчымасць кожнаму,  атрымаўшы навык за мяжою, перадаць веды па сетцы ўдзельнікаў БАСС. 

6. Мабільнасць.

У многіх неаднойчы апускаліся рукі з-за таго, што для рэалізацыі іх ідэі неабходна было сабраць 10 подпісаў і 20 узгадненняў. 
 БАСС лічыць сваёй каштоўнасцю тое, што ў нас рашэнні прымаюцца хутка і без лішняй бюракратычнай цяганіны. Студэнтам і вышэйшай адукацыі дапаможа? Тады робім! 
З БАСС ты вучышся пры любых абставінах рухацца, падарожнічаць, бачыць альтэрнатыву, хутка прымаць неабходныя рашэнні, разумець і несці адказнасць за іх, ствараць файныя рэчы, атрымліваеш міжнародны вопыт (азнаямляльны візіт).  
БАСС - гэта падарожжы, трэнінгі, абмены з перадавымі універсітэтамі свету. Вяртаючыся ў родную Беларусь, мы прывозім пазітыўныя мерапрыемствы, перадавыя тэхналогіі і практыкі, а таксама глабальнае мышленне, якія мы набылі на найцікавейшых івентах. 

 

Прынцыпы нашай працы: 

===Працуем адказна=== 
Студэнты ў БАСС спакойна прымаюць адказнасць. Браць ініцыятыву на сябе і быць гатовым абараняць вынікі, прымаючы заўвагі і парады калег, - асноватворны прынцып БАСС. 

Калі ў цябе ўзнікае жаданне крытыкаваць чыюсьці ідэю ці ініцыятыву, скажы сабе: “якую альтэрнатыву я прапаную?” і “ці гатовы я ўзяцца за яе рэалізацыю прама зараз?”. Словы ж падтрымкі мы кажам у 7 разоў часцей, чым словы сумненняў.   З падтрымкай нават самыя нерэальныя праекты лёгка ажыццяўляюцца, да здзіўлення нас саміх і тых, хто нас акружае.  Мы ў гэтым неаднойчы пераконваліся і часцей кажам "ТАК" поспеху, разбіваючы шкарлупіну прадузятасці і скепсісу! 

===Дзейнічаем рэзультатыўна=== 
БАСС дакладна разумее, да чаго імкнецца: каб кожны мог атрымаць якасную вышэйшую адукацыю, не выязджаючы за межы краіны. Каб дасягнуць гэтага, неабходна падняць студэнцкае самакіраванне. У сваю чаргу самакіраванне само па сабе, без таленавітых студэнтаў-лідараў, працаваць ня будзе, таму мы ставім мэту раскрыць патэнцыял кожнага студэнта. 
Калі мы да чагосьці мэтанакіравана ідзем, то заўсёды дабіваемся гэтага. Рэзультатыўнасць - гэта сінонім/другое імя БАСС. 

===У традыцыях студэнцкіх братэрстваў=== 
Студэнцкія братэрствы з’яўляліся адначасова з універсітэтамі.  У імкненні весела бавіць час пасля заняткаў, студэнты аб'ядноўваліся ў кампаніі, якія паступова "сталелі", пашыраючы сферу кампетэнцыі ад алкаголю і вечарынак :) да студэнцкага самакіравання і ўзаемнай сацыяльнай падтрымкі студэнтамі адзін аднаго. Рытуалы прысвячэння, студэнцкія прадстаўнікі, сяброўства ў еўрапейскіх студэнцкіх асацыяцыях, касы ўзаемадапамогі - усё гэта ўжо было і ў беларускіх студэнтаў. "Беларускі студэнцкі саюз", які дзейнічаў у Віленскім універсітэце ім. Стэфана Баторыя (міжваеннай Польшча) - мала вядомы, але бясспрэчны гістарычны факт, які пацвярджаецца дакументамі, знойдзенымі намі ў сховішчах Нацыянальнага архіва (гл. падрабязней кнігу "Студенческое самоуправление Беларуси"). На новым вітку гісторыі мы, беларусы, зноў ствараем сваё студэнцкае братэрства!"

Інакш кажучы, прынцыпы нашай працы:    

Адказнасць
Рэзультатыўнасць
Братэрства