21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

International Mother Language Day

21 лютага з усіх бакоў было слыхаць "Дзень беларускай мовы", "А давайце сёння будзем размаўляць толькі на беларускай мове". Чаму менавіта беларускай? Чаму менавіта 21 лютага? Большасць з апытаных не змаглі адказаць на гэтыя пытанні, таму  пакапаўыся трохі ў гісторыі, расказваем...

17 лістапада 1999 года Генеральная канферэнцыя ЮНЕСКА абвясціла Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day), які адзначаецца кожнае 21 лютага, пачынаючы з 2000 года. Гэта было зроблена з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай  разнастайнасці і шматмоўю.

Па ініцыатыве венгерскага лінгвіста Стэфана Вурма (Stephen Wurm) Тапані Салмінен (Tapani Salminen) стварыў Чырвоную кнігу моў ЮНЕСКА, у якой апісваліся 5 катэгорый моў по ўзроўні пагроз знікнення. Трохі пазней была дадана шостая катэгорыя. Так.

  1. Extinct languages – вымерлые мовы. У іх няма ніводного жывога носьбіта. Прыклад такіх моў: палабская, пруская, славінская, гоцкая, керэкская і іншыя.
  2. Nearly extinct languages – амаль вымерлыя мовы (на мяжы знікнення) – максімум 10 носьбітаў сталага ўзросту, што фактычна азначае выміранне мовы пасля смерці гэтых людзей. Прыклады: ліўская, маньчжурская, арокская.
  3. Seriously endangered languages – мовы, якія знікаюць (выміраюць) – з вялікай колькасцю носьбітаў, але амаль без дзяцей, якія размаўляюць на гэтай мове. Прыклады: кетская, нівсхая, селькупская, удэгейская.
  4. Endangered languages – праблемныя мовы – з некаторай колькасцю носьбітаў дзіцячага ўзросту, але гэта колькасць памяншаецца. Прыклады: карэльская, комі, ірландская, калмыцкая.
  5. Potentially endangered languages – нестабільныя мовы, якія могуць знікнуць. Гэтай мовай карыстаюцца людзі любога ўзросту, але ў яе няма ніякага афіцыяльнага статусу, альбо невысокі ўзровень прэстыжу, альбо тэрыторыя распаўсюджвання настолькі малая, што мова можа легка знікнуць у выніку вайны, прыродных катаклізмаў і іншым знешніх фактараў. Прыклады: беларуская, чукоцкая, чэчэнская, ідзіш, карсіканская.
  6. Not endangered languages – шчасныя мовы. Распаўсюджванне мовы дазваляе выкараніць праблему щ перадачы мовы новаму пакаленню. Прыклады: польская, фінская, французская, ангельская, грэчаская, руская, нарвежская.

Варта таксама згадаць Ancient Languages – мёртвыя мовы. Адрозненне ад вымерлых у тым, што яны зніклі ўмоўна больш за 500 год таму, альбо развіліся ў сучасныя (латынь), кніжныя мовы (мёртвыя, але тэксты якіх выкарыстоўваюцца і сёння). Ёсць, вядома, некалькі моў, якія не ўпісваюцца ні ў адну з катэгорый і іх варта разглядаць асобна (іврыт, мэнская, корнская).

Ад гэтай класіфікацыі становіцца страшна за сваю родную беларускую мову, дыягназ якой еўрапейскія вучоныя паставілі як "нестабільная мова". Калі я спытала ў сваёй беларускамоўнай сяброўцы, чаму тая размаўляе па-беларуску (не пераходзіць на рускую, калі я з ёй размаўляю па-руску), атрымала адказ, ад якого стала самой трохі сорамна: "Калі чалавек размаўляе на сваёй роднай мове, ён мае права на нацыянальную самасвядомасць – мае права называцца беларусам”.

Новыя веды падшурхнулі каманду БАСС пасадзейнічаць развіццю праграмы ЮНЕСКА і даць магчымасць гасцям і ўдзельнікам гэтага сайта чытаць нашы артыкулы на сваіх родных мовах. У хуткім часе амаль уся інфармацыя, у тым ліку і сам сайт, будзе ў вольным доступе на рускай, беларускай і англійскай мовах.

Вось такія навіны! Чакаем! Чакаем! І пляскаем у далоні!

 

Аўтар: Палтаржыцкая Вера

Перакладчык: Палтаржыцкая Вера

Крыніца: UNESCO RED BOOK ON ENDANGERED LANGUAGES: EUROPE

20.02.2013 - 01:32