Адкрыты адноўлены сайт БАСС. Дапамог Фаланстэр

Што агульнага паміж БАСС і авіякампаніяй Virgin, штатам New York, часопісам Forbes, а таксама Каліфарнійскім універсітэтам?
- ва ўсіх іх сайты распрацаваныя на прафесійнай платформе Drupal!
Моладзевая арганізацыя Фаланстер , пры якой дзейнічае Drupal Club, дармова на працягу некалькіх месяцаў распрацоўвала для БАСС новы сайт aboss.by, які сумяшчае прэзентабельнасць новага брэнда БАСС і карысныя фукнцыі для студэнтаў Беларусі.
І вось, гэты дзень надыйшоў! Сёння, 10 лютага 2015 г. мы рады паведаміць пра запуск зручнага партала для будучых удзельнікаў нашых івентаў, валанцёраў БАСС і ўсіх, хто цікавіцца развіццём нашага студэнцкага руху:
1) каталог мерапрыемстваў: што кажуць былыя ўдзельнікі, хто трэнер і які ў яго досвед.
2) вычарпальная інфармацыя для патэнцыйных валанцёраў: праекты, у якіх можна валанцёрыць, анлайн-заяўка,
3) Трансляцыя апдэйтаў усіх паведамленняў з хэштэгам #bossby у Twitter і абноўлены ў Instagram.
4) Блог, каб выразіць сваю пазіцыю па тому, што адбываецца ў канкрэтным ВНУ і ВА Беларусі ў цэлым.
Цяпер сайт БАСС адпавядае новаму брэнду, распрацаванаму ранней пад кіраўніцтвам прафесійнага брэндмейкера Аляксандры Грыгаровіч , новаму лагатыпу, створанаму знакамітым беларускім сучасным мастаком Сяргеем Шабохіным - artaktivist.org (таксама на дармовай аснове)! Сведчым: салідарнасць існуе, і ў БАССа ёсць сябры, якія гатовыя падзяліцца сваім прафесіяналізмам, дзеля ператварэння беларускай вышэйшай адукацыі ў майстэрню геніяў для новай Беларусі!
Валанцёры і сябры БАСС таксама прынялі ўдзел у распрацоўцы сайта: ўдзельнічалі ў паседжаннях друпал-клуба, працавалі над кантэнтам новага рэсурсу. Асобная падзяка Сяргею Bаpанкевічу за стварэнне тэх.задання.
Калі вы не паспелі ўнесці сваю лепту, падтрымайце моладзевую арганізацыю Фаланстэр праз "Мае Сэнс": http://maesens.by/cause/falanster.by Стварайце сустрэчу на карысць Фаланстэра!
Салідарнасць робіць мацней кожнага!
Будзем разам! Будзем мацней!
10.02.2015 - 16:32