Маніфест студэнцкага актывізму БАСС

У шматлікіх краінах свету студэнты - гэта прагрэсіўная сіла, якая ўносіць дадатны ўнёсак у лакальнае і нацыянальнае развіццё. Ад Чылі да Нямеччыны студэнты працягваюць ваяваць за права удзельнічаць у працэсе прыняцця рашэнняў, якія фарміруюць іх уласную адукацыю і прымаюцца міністэрствам адукацыі і адукацыйнымі інстытутамі. Студэнты Беларусі нічым не адрозніваюцца ад іх аднагодкаў у іншых краінах, і яны таксама павінны быць пачуты, калі прымаюцца рашэнні, прысвечаныя іх становішчу і развіццю вну.

Удзел студэнтаў у кіраванні вну – гэта не проста суб'ектыўнае меркаванне альбо адарваны ад рэчаіснасці ідэал, а гарантыя што беларусы будучыні таксама атрымаюць па спадчыне пачуццё адказнасці за цэлую нацыю.

У нас прадстаўнікі студэнтаў часта не абіраюцца, а прызначаюцца. У некаторых універсітэтах адміністрацыя выбірае таго студэнта, які, на іх погляд, падыходзіць на пасаду часткі студэнцкага звяза. У іншых студэнты павінны сабраць вызначаную колькасць подпісаў, каб быць абранымі. Адкрытая сістэма, у якой кожны з'яўляецца часткай выбарчага працэсу, існуе ў некаторых вну, але такія выпадкі рэдкія. Адміністрацыя не матывуе студэнтаў далучацца да студэнцкага самакіравання. Такая сістэма, дзе часткі студэнцкіх арганізацый не выбіраюцца, а прызначаюцца, не задавальняе і саміх студэнтаў. Даследванне паказала, што палова рэспандэнтаў не лічыць, што сучасныя ўлады разглядаюць хвалюючыя іх праблемы. 4\5 апытаных лічаць, што ў сістэме ССУ неабходны змены, 50% выступае за фінансавую незалежнасць студэнцкіх рад.

Так як у беларускіх вну выбар прадметаў адсутнчіае альбо абмежаваны, навучацца тут складана. Шмат беларусаў вырашаюць вучыцца за мяжой, бо гэта больш спрыяе іх акадэмічнаму развіццю. Нездаволенасць цяперашнім узроўнем вышэйшай адукацыі адсутнасцю акадэмічнага прагрэсу, студэнты не атрымоўваюць неабходнага развіцця па сваіх спецыяльнасцях.

З-за эканамічных абставін студэнты вымушаны падзарабляць, каб задаволіць свае мінімальныя патрэбы. Гэта сур'ёзная праблема не можа быць вырашана без удзелу студэнтаў падчас прыняцці рашэнняў.

Арганізацыя БОС жадае змяніць наступныя абставіны:

 

  1. Пашырыць сферу студэнцкага ўцягвання і паменшыць колькасць бар'ераў на сваім шлху.
  2. Студэнцкіх прадстаўнікоў ва ўсіх камісіях вну, чыі рашэнні закранаюць студэнтаў.
  3. Стварэнне дэмакратычнага студэнцкага органа, які сфарміраваны на аснове дэмакратычных і празрыстых выбараў сярод студэнтаў Беларусі.
  4. Наданне арганізацыям ССК законнага статусу фармальнага прадстаўніка студэнтаў
  5. Удзел у рэалізацыі мэт міністэрства адукацыі, якія падыходзяць для студэнтаў і суадносяцца з вышэйшай адукацыяй і спрыяюць усталяванню Балонскага працэсу.
  6. Падрыхтоўка чальцоў ССК і замацаванне традыцый удзелу ў ССК.

 

Надышоў час беларускім студэнтам удзельнічаць у працэсе прыняцця рашэнняў, якія могуць змяніць іх становішча ў сістэме вышэйшай адукацыі. Будучае студэнцкае самакіраванне прапануе паслугі, арыентаванай на студэнтаў і забяспечыць іх прадстаўніцтва на лакальным і нацыянальным узроўні. Але гэта немагчыма без прамых дзеянняў і ўдзела саміх студэнтаў.  Мы заклікаем цябе, беларускі студэнт, далучыцца да нас у распрацоўке механізмаў, што садзейнічае твайму ўласнаму акадэмічнаму прагрэсу!

12.09.2014 - 20:29