Заяўка ў БАСС

Першы крок, каб далучыцца Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання- запоўніць гэтую форму.
БАСС - твой выбар, калі хочаш:
► абіраць прадметы,
► ўплываць на якасць лекцый,
► выпрабаваць сябе ў ролі ментара / трэнера / мэнэджэра адукацыйных мерапрыемстваў,
► атрымліваць падтрымку ў працэсе размеркавання,
► развіваць студэнцкае самакіраванне і з яго дапамогай:
→ ► мадэрнізаваць састарэлыя навучальныя праграмы,
→ ►фармаваць спіс прадметаў па спецыяльнасці,
→ ►уплываць на бюджэт універсітэта,
→ ►паляпшаць якасць інтэрнатаў.
Уступіўшы ў БАСС, ты атрымаеш картку валанцёра, якая дае:
Ѽ ўдзел ва ўнутраным навучанні;
Ѽ магчымасць арганізаваць пры падтрымцы БАСС свой праект / трэнінг / ініцыятыву;
Ѽ зніжкі ў бізнес-партнёраў;
Ѽ прыярытэтны адбор ў нацыянальныя і міжнародныя праграмы;
Ѽ сетку кантактаў ад праграмістаў да бізнесменаў;
Ѽ сур'ёзны арганізатарскі, трэнерскі і міжкультурны вопыт;
Ѽ вучэбную альбо вытворчую практыку, магчымасць працаўладкавання ў партнёрскіх бізнес-арганізацыях (для якія праявілі сябе валанцёраў).
ДАЛУЧАЙСЯ!