Пасля семінара “Студэнцкае самакіраванне Беларусь- ЕС”, які прайшоў 12-14 красавіка ў Віцебску, каманда БАСС зноў вяртаецца ў цэнтр Беларусі, Мінск і яго наваколлі. Новы семінар “Перспектывы студэнцкага самакіравання” працягне серыю падобных мерапрыемстваў. Больш за тое, ён у чарговы раз будзе з’яўляцца міжнародным. На прыканцы чэрвеня да нас прыязджае намеснік старшыні міжнароднага аддзелу студэнцкага савету Кіеўскага палітэхнічнага універсітэту – Марта Вітвіцкая, якая згадзілася нам распавесці аб студэнцкім самакіраванні ва Украіне! Таму смела падавайце заяву і прымайце ўдзел у семінары!
Больш за тое, на семінары вас будзе чакаць:
-Знаемства з прыкладамі арганізацыі студэнцкага самакіравання ў розных універсітэтах Беларусі;
-Цікавыя гульні, трэнінгі на камандаўтварэнне і развіцце навыкаў эффектыўнай камунікацыі, а таксама іншыя дробязі для лідэраў;
-Удзел у форум-тэатры і ролевай гульне “Студэнцкі парламент”;
-Праца па вырашэнні праблем і цяжкасцей вашых арганізацый ССУ праз эфектыўныя методыкі малых груп і мазгавога штурму;
-І шмат-шмат чаго іншага:)
Бонусы: шашлыкі на прыродзе, шпацыр па начным Мінску падчас джазавых фестываляў, унікальная магчымасць удзелу ў прэзентацыі кнігі пра студэнцкае самакіраванне, а таксама шмат пазітыўных эмоцый і незабыўных знаёмстваў! :)
Дадатковыя дэталі:
Для каго?
- Членаў студэнцкага самакіравання факультэтаў / універсітэтаў (актывістаў прафсаюза студэнтаў, студэнцкіх саветаў / саюзаў, СКО, СНО, старастаў, актывістаў студэнцкіх клубаў і гурткоў);
- Членаў Саветаў факультэтаў і універсітэтаў;
- Усіх, хто хацеў бы займацца студэнцкім самакіраваннем.
Калі?
- На працягу трох дзён: 28-30 чэрвеня 2013 г.!
Дзе?
- Аграсядзіба пад Мінскам
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
• навучанне на дзённым аддзяленні беларускай ВНУ;
• выплата рэгістрацыйнага ўзносу ў памеры 50 тысяч беларускіх рублёў (пасля адбору);
• удзел у студэнцкім савеце, прафбюро альбо іншым калегіяльным органе студэнцкага самакіравання, альбо старастаце, альбо студэнцкім навуковым грамадстве, або актыўны ўдзел у жыцці факультэта, правядзенні культ-масавых, спартыўных і навуковых мерапрыемстваў.
• рэпост інфармацыі аб семінары на сваёй старонцы VK.
Тэхнічныя моманты:
Для ўдзелу неабходна запоўніць On-line заяўку тут
Дэдлайн:
24-га чэрвеня 2013 г. у 23.59.
Увага! Колькасць месцаў абмежавана. Прыярытэт будзе аддавацца аўтарам якасна запоўненых анкет, а таксама тым, хто аформіць рэгістрацыйную форму раней :)
Запрашэнні адабраным удзельнікам семінара будуць высланы на электронную пошту не пазней за 25 чэрвеня 2013 года!
Арганізатары бяруць на сябе выдаткі на ўдзел у семінары, у тым ліку падаюць гасцініцу і харчаванне ўсім удзельнікам семінара.
Па пытаннях удзелу звяртацца ў Аргкамітэт па тэл.: +375292001535 (Мтс) або па адрасе http://vk.com/lucewich